Аляксандр Сяргеевіч Вераксін

Аляксандр Сяргеевіч Вераксін (22 кастрычніка (3 ліпеня) 1872 — 1918) — свяшчэннапакутнік, царкоўны, палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерніі (фракцыя правых), кандыдат у члены Галоўнага савета Саюза рускага народа.

Аляксандр Сяргеевіч Вераксін
Alexander S. Veraksin.jpeg
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1872(1872-10-22)
Дата смерці 1918(1918)
Месца смерці Чаркасы, Кіеўская губерня
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Адукацыя Віцебская духоўная семінарыя
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя Саюз рускага народа
Род дзейнасці член Дзяржаўнай думы III склікання ад Віленскай губерні

БіяграфіяПравіць

Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, пасвечаны ў іерэі ў 1896 годзе. Служыў свяшчэннікам Бярэзвецкага жаночага манастыра (склаў гістарычны нарыс манастыра) і царквы ст. Глыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні. З пачаткам смуты 1905 года выступіў арганізатарам Глыбокаўскага аддзела Саюза рускага народа, у якім займаў пост старшыні.

У 1907 годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі. Удзельнічаў у дзейнасці шэрагу манархічных арганізацый. Пасля рэвалюцыі жыў ў Чаркасах. Забіты ў 1918 годзе. Кананізаваны РПЦЗ у 1981 годзе.

Зноскі

СпасылкіПравіць