Саюз рускага народа

палітычная партыя ў Расійскай імперыі

«Саю́з ру́скага наро́да»[1], «СРН»[1] (руск.: «Союз русского народа») — грамадска-палітычная арганізацыя чарнасоценнага кірунку, якая дзейнічала ў Расійскай імперыі ў 1905—1917 гадах. Статут быў зацверджаны 7(20) жніўня 1906 года[2].

Саюз рускага народа
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1905
Дата роспуску 1917
Краіна
Ідэалогія клерыкалізм, рускі нацыяналізм[d] і кансерватызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саюз рускага народа аб’ядноўваў буйных домаўласнікаў, памешчыкаў, чыноўнікаў, купцоў, прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства, частку рабочых і сялян і выступаў за адзінства і непадзельнасць краіны, у абарону самадзяржаўя з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму і антысемітызму, узмацненне пазіцый праваслаўя. Друкаваныя органы: газета «Руское знамя» (1905—1910), часопіс «Вестник Саюза русского народа» (1910—1915)[2]. Шэраг аддзелаў СРН выпускалі ўласныя перыядычныя выданні[2].

На тэрыторыі сучаснай Беларусі арганізацыі СРН дзейнічалі ва ўсіх губернях і паветах, гарадах, мястэчках[1]. Яны вялі барацьбу супраць палякаў, яўрэяў, беларускага нацыянальнага руху і яго газеты «Наша Ніва»[1]. Галоўным органам была газета «Минское слово»[1].

Саюз рускага народа быў забаронены пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года, а многія з яго членаў былі арыштаваны[2].

Зноскі

  1. а б в г д Беларусь 1995.
  2. а б в г Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура

правіць
  • Забаўскі М. М. «Саюз рускага народа» («СРН») // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 650. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.