Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Аляксандр Галавін
Aleksandr Golovin 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Галавін
Нарадзіўся 30 мая 1996(1996-05-30)[1] (23 гады)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 180 см
Вага 69 кг
Пазіцыя правы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Францыі Манака
Нумар 17
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2001 — 2009 Сцяг Расіі ДЮСШ (Калтан)
2009 — 2011 Сцяг Расіі Металлург-Кузбас (Новакузнецк)
2012 — 2014 Сцяг Расіі ЦСКА (Масква)
Клубная кар’ера*
2014 — 2018 Сцяг Расіі ЦСКА (Масква) 81 (9)
2018 — Сцяг Францыі Манака 24 (1)
Нацыянальная зборная**
2013 — 2014 Сцяг Расіі Расія (да 17) 15 (1)
2014 — 2015 Сцяг Расіі Расія (да 19) 11 (3)
2015 Сцяг Расіі Расія (да 21) 3 (0)
2015 — Сцяг Расіі Расія 26 (3)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ганаровыя спартыўныя званні

Заслужаны майстар спорту Расіі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2019.

Алякса́ндр Сярге́евіч Галаві́н (руск.: Александр Сергеевич Головин; нар. 30 мая 1996, Калтан, Кемераўская вобласць, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Манака» і зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2018)[2].

Клубная кар’ераПравіць

Нарадзіўся 30 мая 1996 года ў горадзе Калтан Кемераўскай вобласці. Выхаванец юнацкіх каманд новакузнецкага «Металурга», а з 2012 года — ЦСКА.

У дарослым футболе дэбютаваў у 2015 годзе выступамі за асноўную каманду клуба ЦСКА (Масква).

Пасля ўдалага для сябе чэмпіянату свету 2018 года перайшоў у французска клуб «Манака» за 30 млн еўра[3].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2013 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, з тых часоў прыняў удзел у 30 гульнях на юнацкім узроўні за каманды розных узроставых катэгорый, адзначыўшыся 5 забітымі галамі.

З 2015 года прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Расіі. На моладзевым узроўні згуляў у 3 афіцыйных матчах.

7 чэрвеня 2015 года 19-гадовы на той момант ігрок дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой адразу адзначыўся забітым голам.

У маі 2016 года клубны трэнер Галавіна Леанід Слуцкі, якога незадоўга да таго прызначылі галоўным трэнерам расійскай зборнай, уключыў паўабаронцу ў яе заяўкі для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2016 года ў Францыі. На Еўра-2016 прыняў удзел ва ўсіх трох матчах сваёй каманды, якая не змагла пераадолець групавы этап.

У пачатку чэрвеня 2018 года быў уключаны ў заяўку зборнай Расіі на хатні для яе чэмпіянат свету.

ДасягненніПравіць

Зноскі

  1. Aleksandr Golovin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. В Москве состоялось чествование сборной России по футболу / Министерство спорта РФ, 28 июля 2018 года(руск.) 
  3. Головин - в "Монако". Все подробности sport-express.ru(руск.) 

СпасылкіПравіць