Суперкубак Расіі па футболе
Суперкубак Расіі па футболе — спаборніцтва па футболе, якое складаецца з аднаго матча, у якім гуляюць уладальнік кубка Расіі і чэмпіён Расіі папярэдняга сезона. У выпадку калі Кубак і чэмпіянат выйграла адна каманда, то ў суперкубку гуляюць першая і другая каманда чэмпіянату.
Суперкубак праводзіцца з 2003 года, удзельнічалі пераможцы Чэмпіянату і Кубка 2002 года.
Матчам за Суперкубак афіцыйна адчыняецца чарговы футбольны сезон у Расіі, як правіла, за тыдзень да першага тура чэмпіянату. Удзел клубаў Прэм’ер-лігі — абавязковы; калі ўладальнікам Кубка Расіі становіцца клуб іншага дывізіёна, то гэты клуб абавязаны пацвердзіць свой удзел у матчы Суперкубка. Калі асноўны час матча сканчаецца ўнічыю, то прызначаецца дадатковы — 2 тайма па 15 хвілін кожны. Калі па зыходзе дадатковага часу пераможца не выяўлены, прызначаецца серыя пенальці.
Суперкубак — пераходзячы прыз. Наўзамен пераходзячага прыза назаўжды ўручаецца яго копія. У выпадку заваёвы якім-небудзь клубам пераходзячага прыза 3 разы запар або 5 разоў увогуле, прыз застаецца ў гэтым клубе назаўсёды.
Вынікі
правіцьСтатыстыка па клубах
правіцьМ | Клуб | Перамогі | Паражэнні | Сезоны перамог | Сезоны паражэнняў |
---|---|---|---|---|---|
1 | ЦСКА (Масква) | 7 | 4 | 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018 | 2003, 2010, 2011, 2016 |
2 | Зеніт (Санкт-Пецярбург) | 7 | 3 | 2008, 2011, 2015, 2016, 2020, 2021, 2022 | 2012, 2013, 2019 |
3 | Лакаматыў (Масква) | 3 | 6 | 2003, 2005, 2019 | 2008, 2015, 2017, 2018, 2020, 2021 |
4 | Рубін (Казань) | 2 | 1 | 2010, 2012 | 2009 |
5 | Спартак (Масква) | 1 | 4 | 2017 | 2004, 2006, 2007, 2022 |
6 | Церак (Грозны) | 0 | 1 | — | 2005 |
6 | Растоў | 0 | 1 | — | 2014 |