Аляксандр Уладзіміравіч Батвінёнак

Аляксандр Уладзіміравіч Батвінёнак (3 мая 1957, Браслаў, Віцебская вобласць — 11 лістапада 2018) — беларускі скульптар.

Аляксандр Уладзіміравіч Батвінёнак
Фатаграфія
Дата нараджэння 3 мая 1957(1957-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2018(2018-11-11) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура
Вучоба
Уплыў Анатоль Аляксандравіч Анікейчык, Анатоль Яфімавіч Арцімовіч, Заір Ісакавіч Азгур і Генадзь Ільіч Мурамцаў
Член у
Прэміі
Узнагароды
Сайт avb-art.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 3 мая 1957 года ў горадзе Браславе Віцебскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1986 годзе творчыя акадэмічныя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску. Вучыўся ў А. Анікейчыка, Г. Мурамцава, А. Арцімовіча, З. Азгура. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].

Жыў у г. Мінску[1]. Памёр 11 лістапада 2018 года.

Творчасць

правіць

Працуе ў станковай скульптуры. Выкарыстоўвае розныя матэрыялы: дрэва, бронза, мармур і інш. Асноўныя творы: кампазіцыі «Памяці пісьменнікаў франтавікоў Беларусі», «Партызанскі хлеб», «Беларускія майстры 17 стагоддзя», «Ефрасіння Полацкая», «Дзяўчына з яблыкам», «Архангел Міхаіл», «Паўшы анёл», «Дастаеўскі»[1]. Выканаў помнік П. Мсціслаўцу ў Мсціславе (у сааўтарстве з А. Чыгрыным і архітэктарам Ю. Казаковым).

Шмат гадоў звяртаўся да вобраза Ф. М. Дастаеўскага. Ён стварыў 6 работ, прысвечаных пісьменніку[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай АН Беларусі, Беларускім музеі гісторыі і культуры, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[1], Музеі-кватэры Ф. М. Дастаеўскага (Санкт-Пецярбург)[2].

Узнагароды

правіць

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2001 год у галіне выяўленчага мастацтва. Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За дасягненні ў выяўленчым мастацтве» і граматай Беларускага Саюза архітэктараў у галіне скульптуры.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Батвінёнак Аляксандр Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. а б Аляксандр Батвіненак

Літаратура

правіць