Аляксандр Уладзіміравіч Бразгуноў

Аляксандр (Алесь) Уладзіміравіч Бразгуноў (псеўданім Алесь Дзітрых; нар. 1972) — беларускі літаратуразнавец-медыявіст, паэт і перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (2003).

Аляксандр Уладзіміравіч Бразгуноў
Дата нараджэння 1972
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, медыявіст, паэт, перакладчык
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук

Вядучы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковай манаграфіі «Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст.» (Мінск, 2007); укладальнік і перакладчык кнігазбораўскага тома «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан…» (Мінск, 2009); укладальнік і перакладчык тома «Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст.» (Мінск, 2011); адзін з аўтараў «Анталогіі даўняй беларускай літаратуры XI — першай паловы XVIII ст.» (Мінск, 2003; 2-е выд. — 2005), а таксама факсімільнага выдання рукапісу рыцарскага рамана XVI ст. «Białoruski Tristan. Беларускі Трышчан» (Уроцлаў, 2007).

У публікацыі «Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх» (Мінск, 2010) паказаў навуковую непраўдападобнасць літоўскіх этымалогіі імёнаў літоўскіх князёў і баяраў.

Творчасць правіць

Аўтар паэтычнага зборніка «Ізмарагд» (Мінск, 2010)[1].

Зноскі