Аляксандр Яфімавіч Белахвосцікаў

Аляксандр Яфімавіч Белахвосцікаў (10 жніўня 1914, Альхавік, Лёзненскі раён — 1943) — падпольшчык у гады Другой сусветнай вайны ў Віцебску.

Аляксандр Яфімавіч Белахвосцікаў
Дата нараджэння 10 жніўня 1914(1914-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1943
Альма-матар
Месца працы

Біяграфія правіць

У 1938 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі ў Мінску. Перад пачаткам вайны працаваў начальнікам сектара планавай камісіі Віцебскага аблвыканкама, пазаштатным сакратаром Кастрычніцкага раённага камітэта ЛКСМБ Віцебска.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны па рашэнні Віцебскага гаркама ЛКСМБ быў пакінуты ў Віцебску для падпольнай працы. Быў членам Віцебскага падпольнага гаркама ЛКСМБ. У ліпені 1941 года — маі 1943 года кіраваў разведвальна-дыверсійнай групай.

У маі 1943 года А. Я. Белахвосцікаў быў захоплены нацыстамі і расстраляны. У памяць пра Аляксандра Яфімавіча яго імем названа адна з вуліц Віцебска. У 1968 годзе на доме, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка.

Літаратура правіць

  • Белахвосцікаў Аляксандр Яфімавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1 : А-Беліца. — С. 492.
  • Белохвостиков Александр Ефимович // Их именами названы : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — С. 62.