Аляксей Іванавіч Карзухін
Аляксей Іванавіч Карзухін (руск.: Алексе́й Ива́нович Корзу́хин, 1835 — 1894, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец.
Аляксей Іванавіч Карзухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (23) сакавіка 1835 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 (30) кастрычніка 1894 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт і жанравы жывапіс |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын прыгоннага. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1858-63). Удзельнік «Бунту чатырнаццаці», у 1863 годзе пакінуў АМ, стаў членам арцелі мастакоў. З 1868 года акадэмік Пецярбургскай АМ. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Для творчасці Карзухіна характэрныя сацыяльна-выкрывальны скіраванасць і жывая нязмушанасць жанравых сцэн. Творы: «Вяртанне з сельскага кірмашу» (1868), «Перад споведдзю» (1877), «У манастырскай гасцініцы» (1882) — усе ў Траццякоўскай галерэі; партрэт М. І. Пяскова (1863), «Птушыныя ворагі» (1887), «Ля акрайца хлеба» (1890) — усе ў Рускім музеі.
Зноскі
- ↑ Корзухин Алексей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.