Адкрыць галоўнае меню

Аляксей Аляксандравіч Коўтун

Аляксей Коўтун (нар. 5 лютага 1995, Кіеў, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца львоўскіх «Карпат».

Футбол
Аляксей Коўтун
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Коўтун
Нарадзіўся 5 лютага 1995(1995-02-05)[1] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 185 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Карпаты
Нумар 50
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2008 — 2012 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера*
2012 — 2013 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013 — 2015 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 1 (0)
2015 — 2017 Сцяг Украіны Палтава 69 (2)
2018 Сцяг Беларусі Мінск 5 (0)
2018 — Сцяг Украіны Карпаты (Львоў)
Нацыянальная зборная**
2015 Сцяг Украіны Украіна (да 20) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец кіеўскага «Дынама». У складзе кіяўлян чатыры сезоны правёў у дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе. Па выніках чэмпіянату 2011/12 прызнаваўся найлепшым абаронцам турніру U-17[2]. Пасля завяршэння навучання палову сезону гуляў за кіяўлян у першым у гісторыі чэмпіянаце Украіны сярод 19-гадовых, пасля чаго перайшоў у харкаўскі «Металіст»[3]. Наступныя два гады гуляў у моладзевай камандзе харкаўчан.

У Прэм’ер-лізе дэбютаваў 1 сакавіка 2015 года ў гасцявым матчы супраць кіеўскага «Дынама». У гэтай гульні, акрамя Коўтуна, за асноўную каманду «Металіста» дэбютаваў яшчэ шэраг іграком, што стала магчымым дзякуючы байкоту лідарамі каманды старту вясновай часткі чэмпіянату Украіны з-за невыканання клубам кантрактных абавязацельстваў перад імі[4].

У канцы жніўня 2015 года перайшоў у «Палтаву», у складзе якой дэбютаваў 30 жніўня ў выязным матчы супраць «Дынама-2», выйшаўшы на замену ў другім тайме. За палтаўскую каманду адгуляў 2,5 сезоны ў Першай лізе.

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[5]. Правёў у Вышэйшай лізе 5 матчаў, пасля выбыў з-за траўмы, а ў чэрвені 2018 года па сямейных абставінах пакінуў «Мінск»[6].

У ліпені 2018 года стаў іграком львоўскіх «Карпат»[7].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2015 годзе ў складзе моладзевай зборнай Украіны (да 20 гадоў) трапіў на моладзевы чэмпіянат свету ў Новай Зеландыі, аднак на полі не з’яўляюся, застаючыся на лаўцы запасных.

Зноскі

  1. Oleksiy Kovtun // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вища ліга (U-17). Фіаско динамівців, тріумф – гірників (укр.) . ФФУ (7 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  3. Молодой защитник «Динамо» продолжит карьеру в «Металлисте» (руск.) . Динамомания (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  4. Игроки «Металлиста»: Не сможем играть, пока не выплатят долги (руск.) . Sport.ua (27 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2015.
  5. "Минск" подписал контракт с украинским защитником Ковтуном (руск.) . football.by (22 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  6. Украинский защитник Ковтун покинул "Минск" (руск.) . football.by (5 чэрвеня 2018). Праверана 5 чэрвеня 2018.
  7. Карпаты подписали Ковтуна (руск.) . http://football.ua+(6 чэрвеня 2018). Праверана 17 ліпеня 2018.

СпасылкіПравіць