Адкрыць галоўнае меню

Аляксей Аляксеевіч (рускі царэвіч)

Аляксей Аляксеевіч (15 лютага 165417 студзеня 1670) — рускі царэвіч, другі сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны Міласлаўскай (пасля памерлага ў маленстве Дзмітрыя), спадчыннік расійскага царскага прастолу.

Аляксей Аляксеевіч (рускі царэвіч)
Romanov Aleksey Alekseyevich.jpg
 
Нараджэнне: 15 (25) лютага 1654
Смерць: 17 (27) студзеня 1670 (15 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Раманавых
Бацька: Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі
Маці: Марыя Ільінічна Міраслаўская[d] або Марыя Ільінічна Міраслаўская[d]

Сярод настаўнікаў царэвіча быў Сімяон Полацкі, які выкладаў Аляксею лацінскую і польскую мовы; царэвіч вывучаў таксама славянскую граматыку, арыфметыку і філасофію. Для яго з-за межы выпісваліся кнігі і так званыя «дзіцячыя пацехі» (развіваючыя цацкі). Адрозніваўся, паводле водгукаў сучаснікаў, вялікімі здольнасцямі да вучэння, добрай памяццю і дапытлівасцю.

Падчас адсутнасці цара ў сталіцы (у тым ліку знаходжання ў дзеючым войску) лічыўся часовым кіраўніком Расійскай дзяржавы; у гэты перыяд афіцыйныя граматы выдаваліся ад яго імя.

Лічыўся кандыдатам на польскі прастол; планаваўся яго шлюб з пляменніцай караля Яна II Казіміра, перамовы аб гэтым вяліся праз баярына Мацвеева. Аляксей Аляксеевіч і асабіста выступіў перад польскімі пасламі, якія адзначылі яго добрае валоданне латынню і польскай.

Памёр раптоўна, не дажыўшы да шаснаццаці гадоў. Пахаваны ў Архангельскім саборы патрыярхам Іаасафам II і ўсходнімі патрыярхамі, якія прысутнічалі ў Маскве.

Яго імя стала лозунгам паўстання Сцяпана Разіна; разінцы абвясцілі, што царэвіч не памёр, а збег да іх ад інтрыг баяраў-здраднікаў. Прыхільнікі Разіна звалі царэвіча «Нячай» («нечаканы») і выкарысталі гэта слова ў якасці баявога клічу. З’яўляліся таксама самазванцы, якія выдавалі сябе за Аляксея Аляксеевіча.

Пасля смерці Аляксея спадчыннікам прастолу стаў наступны па старшынстве брат, Фёдар.


Зноскі