Ян II Казімір Ваза

(Пасля перасылкі з Ян II Казімір)

Ян II Казімір (польск.: Jan II Kazimierz; 22 сакавіка 1609 — 16 снежня 1672), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (16481668). Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.

Ян II Казімір Ваза
Jan II Kazimierz Waza
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі
Партрэт працы Марчэла Бачыярэлі
Сцяг Кароль польскі
лістапад 1648 — 16 верасня 1668
Каранацыя 19 студзеня 1649
Папярэднік Уладзіслаў IV
Пераемнік Міхаіл Вішнявецкі
Сцяг Вялікі князь літоўскі
лістапад 1648 — 16 верасня 1668
Папярэднік Уладзіслаў IV
Пераемнік Міхаіл Вішнявецкі
Нараджэнне 22 сакавіка 1609(1609-03-22)[1][2]
Смерць 16 снежня 1672(1672-12-16)[3][4] (63 гады)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Жыгімонт Ваза
Маці Канстанцыя Аўстрыйская[d]
Жонка Людвіка Марыя Ганзага[6] і Кладзіна Франсуаза Міньё[d]
Дзеці Марыя Ганна Ваза[d] і John Sigismund, Crown Prince of Poland[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[7]
Дзейнасць каталіцкі святар, манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын Жыгімонта III Вазы. Намінальна і спадчынна да 1660 насіў тытул караля Швецыі. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у Трыццацігадовай вайне 1618—48. У 1643—45 член ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Пасля смерці старэйшага брата, караля Уладзіслава IV, вызвалены рымскім папам з духоўнага звання. 20.11.1648 на сойме абраны каралём польскім і вялікім князем ВКЛ пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагаднення з казакамі, што паўсталі на Украіне, каб потым пачаць вайну хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненні да казакоў у разліку на пагадненне з Б. Хмяльніцкім, аднак гэта палітыка не дала вынікаў, і вайна на Украіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў паходы на Украіну, заключыў Збораўскі і Белацаркоўскі мірныя дагаворы. У час яго панавання адбыліся разбуральныя войны: Казацкая вайна (16481651), а таксама Патоп (16541667) і вайна са Швецыяй у ходе якіх маскоўскія войскі акупіравалі большую частку ВКЛ, а шведскія значную частку Польшчы, уключаючы Варшаву. Кароль, быў змушаны ўцячы ў Сілезію. У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад суверэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага перамір’я (1667) страціла Смаленскае ваяводства, Кіеў і ўсе тэрыторыі Украіны на ўсход ад Дняпра.

У гэты час Ян II Казімір змяніў палітыку, адмовіўся ад саюза з германскім імператарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю. Каб умацаваць цэнтральную ўладу, Ян II Казімір распрацаваў план рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Ён прапанаваў выбіраць новага караля не пасля смерці папярэдніка, а пры жыцці, каб не было безуладдзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказваліся супраць рэформы. Супраць караля склалася апазіцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. С. Любамірскім, у 1665—66 яна ўзняла рокаш. Напачатку ракашане перамаглі каралеўскае войска, аднак пасля вымушаны былі капітуляваць. Суд прыгаварыў Любамірскага да баніцыі (выгнання з краіны), але спроба рэформ была сарвана. Пасля рокаша зрыванне соймаў і соймікаў стала частай з’явай.

Агульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, смерць энергічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16.9.1668 Ян II Казімір адрокся ад трона і назаўсёды выехаў у Францыю.

Зноскі

  1. http://id.loc.gov/authorities/names/n83225144.html
  2. http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1646.htm#Waza
  3. Jan II Casimir // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Jan II Kazimierz (Waza) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 21 кастрычніка 2020.

Літаратура правіць

  • Грыцкевіч А. Ян Казімір Ваза // Скрыжалі «Спадчыны». Мн., 1996.
  • Wasilewski T. Jan Kazimierz. Warszawa, 1985.

Спасылкі правіць