Канстанцыя Габсбург

Канстанцыя Габсбург (24 снежня 1588(1588-12-24)[1], Грац10 ліпеня 1631(1631-07-10)[1], Варшава) — каралева польская і шведская, вялікая княгіня літоўская, жонка Жыгімонта ІІІ Вазы.

Канстанцыя Габсбург
ням.: Constanze von Österreich
Каралева польская[d]
1605 — 1631
Нараджэнне 24 снежня 1588(1588-12-24)[1]
Смерць 10 ліпеня 1631(1631-07-10)[1] (42 гады)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі
Маці Марыя Ганна Баварская
Муж Жыгімонт Ваза[2]
Дзеці Ян II Казімір Ваза, Ян Ольбрахт Ваза[d], Караль Фердынанд Ваза[d], Аляксандр Караль Ваза[d] і Ганна Кацярына Канстанцыя Ваза
Веравызнанне каталіцтва
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дачка эрцгерцага Карла Штырыйскага (брат імператара Максіміляна ІІ), унучка імператара Фердынанда І і Ганны Ягелонкі. Была сястрой імператара Фердынанда ІІ, эрцгерцага Леапольда V, Ганны Габсбург — першай жонкі Жыгімонта ІІІ.

Шлюб паміж Канстанцыяй і Жыгімонтам адбыўся праз 8 гадоў пасля смерці Ганны, 11 снежня 1605 года (чакалі, пакуль Канстанцыя стане паўналетняй). Неўзабаве яна набыла вялікі ўплыў на палітыку караля, выступала за ўмацаванне каралеўскай улады ў дзяржаве. Пільнавала інтарэсы Габсбургаў у Рэчы Паспалітай. Імкнулася да ўмацаванняў пазіцый каталіцтва, вяла барацьбу супраць пратэстантаў (прычынілася да смяротнага пакарання ў Вільні італьянца Пятра Франка). Аказвала ўплыў на раздачу дзяржаўных і царкоўных пасад, імкнулася выдаць замуж за магнатаў сваіх прыдворных дам. У час Маскоўскага паходу Жыгімонта ІІІ (1609—10) жыла ў Вільні, удзельнічала ў адбудове горада пасля пажару 1610 года. Была заўзятай каталічкай, прычынілася да пакарання смерцю ў 1611 годзе ў Вільні Франкуса дэ Франка, які адкрыта выступіў супраць каталіцкіх догматаў. Займалася мецэнацтвам.

У шлюбе з Жыгімонтам ІІІ мела сына Яна Казіміра (у 1648—68 кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян II Казімір Ваза), яшчэ 4 сыноў (іншы Ян Казімір, Ян Ольбрахт, Караль Фердынанд, Аляксандр Караль), дачок Ганну Канстанцыю і Ганну Кацярыну Канстанцыю.

Смерць Канстанцыі прыспешыла смерць Жыгімонта ІІІ, яны былі пахаваны адначасова ў сутарэннях Жыгімонтаўскай капліцы Вавеля ў Кракаве.

  1. а б в г Konstancja (Habsburska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць