Аляксей Васільевіч Звераў

Аляксей Васільевіч Звераў (18 сакавіка 1911, в. Ольша, РСФСР — 13 жніўня 2002) — будаўнік-мантажнік электрычных ліній. Герой Сацыялістычнай Працы.

Аляксей Васільевіч Звераў
Род дзейнасці мантажнік, будаўнік, электраманцёр
Дата нараджэння 18 сакавіка 1911(1911-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 2002(2002-08-13) (91 год)
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Працоўную дзейнасць пачаў у 1928 годзе электраманцёрам на станцыі Орша, затым 1930—1941 гадах на Беларускай ДРЭС.

У гады Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на часова акупаванай тэрыторыі. Удзельнічаў у партызанскім руху на тэрыторыі Смаленшчыны і Беларусі. У пачатку ліпеня 1941 года працаваў электраманцёрам у брыгадзе па лініі электраперадач сеткавага аддзела «Беларусэнэрга».

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі быў накіраваны ў Аршанскія электрычныя сеткі. Яму было даручана кіраваць працамі па мантажу падстанцый у Оршы.

У 1944—1972 гадах — брыгадзір, майстар службы лініі электраперадач, у 1979—1984 гадах — электраманцёр Аршанскага прадпрыемства электрасетак.

За поспехі ў выкананні планаў 7-й пяцігодкі і развіцці энергетыкі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Звераву Аляксею Васільевічу ў 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.

Узнашароды правіць

Літаратура правіць

  • Ардин, Е. Золотые светятся огни / Е. Ардин // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 106—110.
  • Звераў Аляксей Васілевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 396.
  • Зверев Алексей Васильевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 237.
  • Зверев Алексей Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 99.