Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў

Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў (24 сакавіка 1912, в. Міхайлаўская, Кастрамская вобласць — 6 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў
Дата нараджэння 24 сакавіка 1912(1912-03-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1944(1944-07-06) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

БіяграфіяПравіць

Закончыў школу ФЗН у горадзе Кастрама, працаваў на заводзе «Рабочы металіст».

У Вялікую Айчынную вайну на фронце са жніўня 1942 года. Камандзір аддзялення сувязі сяржант А. К. Галубкоў вызначыўся ў ліпені 1944 года пры вызваленні Лынтуп і Свянцян (Літва). У час бою за Лынтупы паранены, пад агнём праціўніка аднавіў пашкоджаную сувязь, што садзейнічала паспяховаму наступленню савецкіх войскаў. У Свянцянах гранатамі знішчыў варожую кулямётную кропку. Загінуў у баі 6 ліпеня 1944 года.

Пахаваны ў Лынтупах, дзе яго імем названа адна з вуліц[1][2].

Зноскі