Аляксей Мікалаевіч Загідулін
Аляксей Мікалаевіч Загідулін (нар. 9 снежня 1978, Гродна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2005), дацэнт.
Аляксей Мікалаевіч Загідулін | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 снежня 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Гродне ў 1978 г. У 2001 г. скончыў факультэт гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Стажыраваўся ў Люблінскім універсітэце (Польшча). У 2005 г. абараніў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдацкую дысертацыю па тэме «Нацыянальная і канфесіянальная палітыка польскіх улад у адносінах да беларусаў у Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)», навуковы кіраўнік — прафесар Іван Крэнь. Працуе дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, у 2009—2014 гг. намеснік дэкана факультэта па навуковай рабоце. Выкладае наступныя курсы: «Гісторыя Беларусі», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый», «Гісторыя культуры Беларусі», спецкурсы «Этнаканфесійная палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)», «Гісторыя Заходняга рэгіёна Беларусі». Навуковыя інтарэсы: нацыянальныя і канфесіянальныя адносіны ў Беларусі ў першай палове XX ст., гісторыя беларускай культуры, заходнебеларускай архітэктуры.
Бібліяграфія
правіць- БЕЛАРУСКАЕ ПЫТАННЕ Ў ПОЛЬСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ І КАНФЕСІЙНАЙ ПАЛІТЫЦЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1921—1939 ГГ.). Гродна: ГрДУ, 2010. 183 с.
- Асноўныя кірункі развіцця архітэктуры і будаўніцтва Заходняй Беларусі (1918—1939) // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 1. — 2014. — № 3. — С. 6—16
- Беларусы ў складзе польскай дзяржавы (1921—1939 гг): асноўныя кірункі польскай гістарыяграфіі // Шлях да ўзаемнасці : матэрыялы XVIII Міжнар. навук. канф., Гродна, 15-16 лістапада 2012 г. — Ліда : Лідская друкарня, 2014. — С. 274—278.
- Законы «Аб мове…» ад 31 ліпеня 1924 года ў гістарычнай літаратуры // История Польши в историографической традиции XIX — начала XX вв.: материалы Междунар. науч. конф., Гродно, 29-30 окт. 2011 г. — Гродно: ГрГУ, 2011. — С. 241—245.
- Асаблівасці развіцця гарадской культуры ў Заходняй Беларусі // Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі ў XIX — пачатку XXI ст.: зб. навук. арт. — Гродна: ГрДУ, 2010. — С. 292—298.
- Нацыянальная палітыка ў адносінах да беларусаў у II Рэчы Паспалітай (1921—1939) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 10. — С. 31—38.
- Спробы паланізацыі праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне ў 20-30-я гг. XX ст. // 60-летие образования Гродненской области : Материалы Междунар. науч. конф,, 3-4 марта 2004 г., Гродно.- Гродно : ГрГУ, 2004. — С. 118—123.
Літаратура
правіць- Загидулин Алексей Николаевич // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: библиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С. 130.