Аляксей Мікалаевіч Крастоўнікаў

вучоны, фізіёлаг

Аляксей Мікалаевіч Крастоўнікаў (руск.: Алексей Николаевич Крестовников; 20 лютага 1885 — 3 сакавіка 1955[2]) — расійскі і савецкі вучоны, фізіёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры фізіялогіі Ленінградскага інстытута фізічнай культуры (1927—1955 гг.), Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1953).

Аляксей Мікалаевіч Крастоўнікаў
Дата нараджэння 1885[1] ці 20 лютага 1885(1885-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1955[1] ці 3 сакавіка 1955(1955-03-03)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1927) і член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР[d] (1953)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

У 1912 годзе завяршыў навучанне на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1923 годзе паспяхова скончыў Першы Ленінградскі медыцынскі інстытут.

З 1913 года пачаў сваю працоўную дзейнасць у лабараторыі І. П. Паўлава. У 1919 годзе пачаў працаваць асістэнтам кафедры фізіялогіі Ленінградскага інстытута фізічнай культуры, на той момант кафедру ўзначальваў Л. А. Арбелі. У 1927 годзе прысвоена навуковае званне — прафесар. Прызначаны загадчыкам кафедры фізіялогіі Ленінградскага інстытута фізічнай культуры. Адначасова працаваў на пасадзе намесніка дырэктара Ленінградскага навукова-даследчага інстытута фізічнай культуры (1931—1941 гг.).

З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац. Аналізаваў і вывучаў ўплыў фізічных практыкаванняў на функцыі фізіялагічных сістэм арганізма, а таксама на раскрыццё складаных умоўнарэфлекторных сувязяў у працэсе спартыўнай трэніроўкі. Ён распрацаваў методыку эксперыментальнага вывучэння рухальнага, глядзельнага і вестыбулярнага аналізатараў пры занятках спортам і фізічнымі практыкаваннямі. З’яўляецца аўтарам самых першых у Расіі манаграфій і падручнікаў па фізіялогіі фізічных практыкаванняў. У гады Вялікай Айчыннай вайны вывучаў пытанні тэорыі і методыкі лячэбнай фізкультуры, праводзіў працу па арганізацыі лячэбнай фізкультуры ў шпіталях.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Крестовников Алексей Николаевич // Спорт-страна.ру (руск.)

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1 (руск.)
  • Миротворцев Ю. К. КРЕСТОВНИКОВ Алексей Николаевич // Большая Медицинская Энциклопедия (БМЭ) / под редакцией Петровского Б. В., 3-е издание. — Т. 11. (руск.)

Спасылкі правіць