Адкрыць галоўнае меню

Аляксей Мікалаевіч Хвастоў (руск.: Алексе́й Никола́евич Хвосто́в) (1 (12) чэрвеня 1871 — 5 верасня 1918), дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (19151916).

Аляксей Мікалаевіч Хвастоў
Аляксей Мікалаевіч Хвастоў
А. М. Хвастоў у 1913 годзе
сцяг
Валагодскі губернатар
2 чэрвеня 1906 — 23 жніўня 1910
Папярэднік: Аляксандр Аляксандравіч Ладыжанскі
Пераемнік: Міхаіл Мікалаевіч Шрамчанка
сцяг
Ніжагародскі губернатар
23 жніўня 1910 год — 15 лістапада 1912 год
Папярэднік: Міхаіл Мікалаевіч Шрамчанка
Пераемнік: Віктар Міхайлавіч Барзенка
сцяг
27-ы Міністр унутраных спраў Расійскай імперыі
26 верасня 1915 — 3 сакавіка 1916
Прэм’ер-міністр: Іван Логінавіч Гарамыкін, Барыс Уладзіміравіч Шцюрмер
Папярэднік: Мікалай Барысавіч Шчарбатаў
Пераемнік: Барыс Уладзіміравіч Шцюрмер
 
Партыя: Рускі сход
Адукацыя: Аляксандраўскі ліцэй
Дзейнасць: палітык, дзяржаўны дзеяч
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 1 (13) ліпеня 1872(1872-07-13)
Смерць: 23 жніўня 1918(1918-08-23) (46 гадоў)
Масква, Расійская імперыя
Род: Хвастовы
Бацька: Q4496966?
Жонка: Кацярына Аляксандраўна Папова

Дваранін. Буйны землеўласнік Валагоцкай, Варонежскай, Арлоўскай і Тульскай губерніяў. У 1893 скончыў Імператарскі Аляксандраўскі ліцэй з срэбным медалём. Працаваў службоўцам у розных дэпартаментах Сената. З 1898 — намеснік пракурора Цвярскога акруговага суду. З 1900 — намеснік пракурора Маскоўскага акруговага суду. З сакавіка 1904 мінскі, з кастрычніка 1904 — тульскі віцэ-губернатар. З 2 чэрвеня 1906 па 1910 — валагоцкі губернатар. З 23 жніўня па 1912 — ніжагародскі губернатар, пакінуў свой пост у сувязі з абраннем у Дзяржаўную Думу ад Арлоўскай губерніі. Старшыня фракцыі правых у 4-й Дзяржаўнай думе, пазней — міністр унутраных спраў Расіі з 26 верасня 1915 па 3 сакавіка 1916. Падчас лютаўскай рэвалюцыі арыштаваны, пасажаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дапытваўся Надзвычайнай следчай камісіяй часовага ўрада, абвінавачваўся ў растраце казённых грошай. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі быў пакінуты ў зняволенні, у жніўні 1918 быў перавезены ў Маскву. Расстраляны падчас Чырвонага тэрору разам з групай святароў і правых палітыкаў (еп. Яфрэм Кузняцоў, прот. І. І. Васторгаў, М. А. Маклакоў, І. Г. Шчэглавітаў, З. П. Белецкі і інш.).

Шаблон:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Арлоўскай губерні