Аляксей Пятровіч (сын Пятра I)

(Пасля перасылкі з Аляксей Пятровіч)

Аляксе́й Пятро́віч (18 (28) лютага 1690 — 26 чэрвеня 1718) — царэвіч, спадчыннік расійскага прастолу, старэйшы сын Пятра I і яго першай жонкі Еўдакіі Лапухінай.

Аляксей Пятровіч
Нараджэнне 18 (28) лютага 1690
Смерць 26 чэрвеня (7 ліпеня) 1718 (28 гадоў)
Месца пахавання
Род Раманавы
Бацька Пётр I[1]
Маці Еўдакія Фёдараўна Лапухіна
Жонка Charlotte Christine of Brunswick-Lüneburg[d][2][1]
Дзеці Пётр II і Grand Duchess Natalya Alexeyevna of Russia[d]
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Быў жанаты з прынцэсай Сафіі-Шарлоце Брауншвейг-Вольфенбітэльскай, сястры Лізаветы, жонкі імператара Карла VI. Дзеці — Наталля (1714—28) і Пётр (1715—1730), які заняў трон як імператар Пётр II.

У 1717 Аляксей без ведама бацькі ездзіў у Вену і Італію і вёў там сепаратныя перамовы з еўрапейскімі кіраўнікамі. За гэту дзейнасць і процідзеянне новаўвядзенням бацькі быў пазбаўлены правы на прастоланаследдзе (люты 1718), а праз некалькі месяцаў адданы суду і асуджаны на смерць. Смяротны прысуд яму падпісаў Пётр Мацвеевіч Апраксін.

Памёр у Петрапаўлаўскай крэпасці 26 чэрвеня 1718 г., паводле афіцыйнай версіі, ад удару. У XIX стагоддзі былі выяўлены дакументы, паводле якіх царэвіча незадоўга да смерці (ужо пасля вынясення прысуду) катавалі, і гэта мука магла стаць непасрэднай прычынай яго смерці. Існуюць дадзеныя, паводле якіх Аляксей быў таемна забіты ў турэмнай камеры па загадзе Пятра, але яны моцна супярэчаць адзін аднаму ў дэталях; існуючае «пісьмо А. І. Румянцава Тацішчаву (або Цітову)» з апісаннем забойства Аляксея — не выключана, што падробка XIX ст.

Зноскі

  1. а б в Catalog of the German National Library Праверана 24 красавіка 2024.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

правіць