Аляксей Антонавіч Янукевіч
Аляксе́й Анто́навіч Януке́віч (нарадзіўся 30 чэрвеня 1976, Мінск) — намеснік старшыні Партыі БНФ.
Аляксей Антонавіч Янукевіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне замежнаэканамічнай дзейнасцю».
З 1996 года - член партыі БНФ, з 1999 г. — член сойма, з 2003 г. — намеснік старшыні.
Высоўваўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы (2003 і 2007 гады), у Палату прадстаўнікоў (2004, 2008, 2016 гады).
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча.
5 верасня 2009 года на XII з'ездзе партыі БНФ абраны новым старшынёй Партыі БНФ (замест Лявона Баршчэўскага). На выбарах за Янукевіча было пададзена 174, за Лявона Баршчэўскага - 144 галасы. Абіраўся на новы тэрмін на пасаду сташыні Партыі БНФ ў 2011 і 2014 гадах. У 2017 у сувязі з унясеннем зменаў у статут, якія абмежавалі колькасць магчымых тэрмінаў на пасадзе старшыні партыі, сыйшоў з пасады. 30 верасня 2017 году на XVIII справаздачна-выбарчым з'ездзе Партыі БНФ абраны намеснікам старшыні Партыі БНФ[1].
Узнагароды і прэміі
правіць- Люблю Беларусь (2010)[2]
Зноскі
- ↑ https://www.svaboda.org/a/28766124.html
- ↑ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Кто есть кто в Республике Беларусь» Архівавана 6 снежня 2010. (руск.)