Адкрыць галоўнае меню

Алігацукрыды

вугляводы, у якіх некалькі (2-10) астаткаў малекул монацукрыдаў злучаныя паміж сабой кавалентнай сувяззю
(Пасля перасылкі з Алігацукрыд)

Алігацукрыды — хімічныя злучэнні, у якіх некалькі астаткаў малекул монацукрыдаў злучаныя паміж сабой кавалентнай сувяззю. Сярод іх самыя распаўсюджаныя дыцукрыды, якія ўтварыліся ў выніку спалучэння астаткаў двух малекул монацукрыдаў. Напрыклад бурачны (або трысняговы) цукар — цукроза — складаецца з астаткаў глюкозы і фруктозы, а саладовы — мальтоза — толькі з астаткаў глюкозы. Дыцукрыды маюць салодкі прысмак. Яны, як і монацукрыды, добра растваральныя ў вадзе.

ЛітаратураПравіць

  • Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., «Народная асвета», 2004, С.18