Алімпійскі стадыён (Стакгольм)
Стакгольмскі стадыён (шведск.: Stockholms stadion) або Стакгольмскі алімпійскі стадыён (шведск.: Stockholms Olympiastadion) — мультыспартыўны стадыён у Стакгольме, Швецыя.
Алімпійскі стадыён | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Torben Grut[d] |
Уладальнік | камуна Стакгольм |
Хатняя каманда | Юргордэн і Юргордэн[d] |
Умяшчальнасць | 14 500 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСтадыён быў пабудаваны да Алімпійскіх гульняў 1912 па праекце архітэктара Торбена Грута. Пры будаўніцтве стадыёна была змененая лінія віражоў бегавой дарожкі, у выніку чаго даўжыня дарожкі скарацілася да 380 метраў 33 сантыметры, хоць круг павінен быў складаць дакладна 400 метраў. Першапачаткова на трыбунах было 2 ярусы, пасля правядзення Гульняў верхні ярус быў разабраны. Стакгольмскі стадыён з’яўляецца адным з самых невялікіх па ўмяшчальнасці сярод Алімпійскіх стадыёнаў.
Побач з арэнай у 1973 годзе была адкрыта станцыя метрапалітэна «Стадыён».