Аманда Ілестэт (шведск.: Amanda Ilestedt; нар. 17 студзеня 1993, Сёльвесбарг, Блекінгэ) — шведская футбалістка, абаронца, якая выступае за нямецкую «Баварыю» і нацыянальную зборную Швецыі.

Футбол
Аманда Ілестэт
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 17 студзеня 1993(1993-01-17)[1] (31 год)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя абаронца, цэнтральны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Карльскруна[d]
2009—2017 Русенгард Мальмё
2011 Вітшэ[d]
Sölvesborgs GoIF[d]
2017—2019 Турбіна Патсдам[d]
2019—2021 Баварыя Мюнхен[d]
2021—2023 Пары Сен-Жэрмен[d]
2023—0000 Арсенал Лондан[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Аманда Ілестэт пачынала сваю кар’еру футбалісткі, выступаючы за рэзервовую каманду клуба «Мальмё». У сярэдзіне 2009 года яна перайшла ў «Карлскрону». Наступным клубам у яе кар’еры стаў «Русенгард», з якім яна чатыры разы выйгравала нацыянальнае першынство і тройчы станавілася ўладальніцай Суперкубка Швецыі. Перад стартам сезона 2017/2018 Аманда Ілестэт перайшла ў нямецкі «турбіну» з Патсдама.

Міжнародная кар’ера правіць

Аманда дэбютавала за галоўную жаночую зборную Швецыі ў пераможным матчы (4:1) супраць каманды Англіі 4 ліпеня 2013 года.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Піа Сундхагэ выклікала яе для ўдзелу на хатнім чэмпіянаце Еўропы 2013 года, дзе шведкі саступілі ў паўфінале. Ілестэт таксама згуляла на чэмпіянаце свету 2015 года ў Канадзе, дзе яе каманда прайграла немкам у 1/8 фіналу.

Зноскі

  1. Amanda Ilestedt // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Olympedia — 2006.