Амасія (цар іўдзейскі)
Амасія (іўр.: אֲמַצְיָה «падмацаваны Богам», грэч.: αμασιας; лац.: Amasias) — дзевяты цар Іўдзейскага царства, сын Іаяса і Іегаадань з Іерусаліма.
Амасія | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
802 да н.э. |
Смерць |
748 да н.э.[1] |
Род | дом Давіда[d] |
Бацька | Іаяс, цар іудзейскі[2] |
Дзеці | Озія, цар іудзейскі[3] |
Дзейнасць | палітык |

БіяграфіяПравіць
Пачаў панаваць, калі яму было 25 гадоў, гады яго валадарства — з 797 па 767 да н.э., з 796 па 792 ён быў суўладаром разам са сваім бацькам.
У пачатку свайго панавання Амасія пакараў смерцю забойцаў свайго бацькі, але іх нашчадкі не былі асуджаны згодна з законам Майсея. У гэты ж час цар наняў 100 000 воінаў для барацьбы з ізраільскім царствам, але з-за засцярог прарока супраць братазабойнай вайны распусціў войска. Пасля гэтага войска цара атрымала рашучаю перамогу над Едомам, з якога Амасія вынес і паставіў едомскіх ідалаў у Храме, і пачаў ім пакланяцца.
У новай вайне з Ізраільскім царствам сілы Іудзеі былі рагромлены, а сам Ахозія трапіў у палон да цара Іаяса. Войска Іаяса пераможна ўвайшло ў Іерусалім, былі захоплены царскія багацці і разбурана сцяна горада. Пакуль Амасія знаходзіўся ў няволі, у Іерусаліме панаваў яго сын Озія. Пасля смерці Іаяса Амасія вярнуўся дадому, дзе неўзабаве супраць яго была складзена змова. Цар у пошуках выратавання збег у Лахіш, але там ён быў забіты. Яго цела прывезлі ў Іерусалім, дзе пахавалі ў царскіх могілках.
Зноскі
- ↑ https://st-takla.org/Bibles/BibleSearch/showVerses.php?book=12&chapter=14&vmin=2&vmax=2
- ↑ 21 // Чацвёртая кніга Царстваў
- ↑ 1 // Другая кніга летапісаў