Амбарцум Ліманджан

Амбарцум Ліманджан (арм.: Համբարձում Լիմոնջյան; 1768, Канстанцінопаль — 29 чэрвеня 1839, тамсама) — армянскі кампазітар і музыказнавец. Вынайшаў новы армянскі нотапіс, шырока ўжываную ў Закаўказзі ў XIX стагоддзі, з дапамогай якога запісаў армянскія царкоўныя спевы.

Амбарцум Ліманджан
Համբարձում Լիմոնջյան
Hamparsum.JPG
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1768[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1839(1839-06-29)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музыказнавец, тэарэтык музыкі, вынаходнік
Інструменты tambur[d]
Жанры класіка
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Амбарцум Ліманджан нарадзіўся ў 1768 годзе ў Канстанцінопалі, у беднай сям'і. Услед за бацькам, ён павінен быў стаць краўцам, але паступіў на службу перапіснікам да армянскага архітэктара Грэгара Пальяна. Потым, дзякуючы вакальным дадзеным, ён аказвецца ў доме Аванеса Цюзьяна, дзе навучаецца музычнаму мастацтву. Апроч спеву Ліманджан вывучае армянскую царкоўную, грэчаскую і еўрапейскую музыку, у дасканаласці авалодвае тамбурам. Неўзабаве ён сам пачынае выкладаць, спецыялізуючыся ў армянскім царкоўным спеве. Для фіксацыі мелодыі Ліманджан вынаходзіць уласны нотны запіс (у Турцыі вядомы як «нотапіс Ліманджана»), якая змяняе складаны арабскі запіс і да пачатку XX стагоддзя атрымвае шырокае шыранне спачатку ў Канстанцінопалі, а потым у Закаўказзі. З яго дапамогай пачынаюць запісваць не толькі царкоўную музыку, але і нацыянальныя гарадскія і народныя песні[3].

Далейшую працу па дасканаленні сістэмы армянскага нотапісу працягнулі іншыя армянскія музыканты, у прыватнасці, вучань Ліманджана, Арыстакес Аванісян. Завяршыў яе фармаванне Нікагаяс Ташчан[3]. Дзякуючы «нотапісу Ліманджана» тысячы музычных твораў Асманскай імперыі захаваліся да цяперашніх часоў[4].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1022767240 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Համբարձում Լիմոնճյան // Հայաստանի գրադարանների համահավաք գրացուցակ
  3. 3,0 3,1 Шавердян, 1959, с. 207—212
  4. Армянин спас тысячи османских музыкальных произведений (недаступная спасылка) (28/04/2013). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 8 мая 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Шавердян, Александр Исаакович. Очерки по истории армянской музыки XIX-XX веков: досоветский период. — М.: Государственное музыкальное издательство, 1959.