Аменхатэп I — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1525—1504 гадах да н.э., з XVIII дынастыі. Сын фараона Яхмаса I і царыцы Яхмес-Нефертары. Прыйшоў да ўлады пасля смерці Яхмаса I у 1527 да н.э., непаўналетнім, таму рэгентам была абвешчана маці Аменхатэпа I Яхмес-Нефертары. Аменхатэпп працягнуў заваявальную палітыку свайго бацькі. Ён здзейсніў буйны паход у Нубію з мэтай «пашырыць межы Егіпта». Нубійскае войска было знішчана, камандуючы ім правадыр узяты ў палон, а воіны захопленыя ці перабіты. Аменхатэп дасягнуў вобласці другога нільскага парога, пра што сведчыць надпіс ад 8-га года праўлення Аменхатэпа на скале каля вострава Уранарты.

Аменхатэп I
фараон
1526 да н.э. — 1504 да н.э.
Папярэднік Яхмас I
Пераемнік Тутмас I
Нараджэнне XVI стагоддзе да н.э.
Смерць каля 1504 да н.э.
Месца пахавання
Род XVIII дынастыя
Бацька Яхмас I
Маці Ahmose-Nefertari[d]
Жонка Яхмас-Мерытамон[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радавод

правіць
XVIII дынастыя
Папярэднік:
Яхмас I
фараон Егіпта
каля 1525 — 1504 да н.э.
Пераемнік:
Тутмос I

Зноскі

Спасылкі

правіць