Тутанхамон (літар. — жывы вобраз Амона; троннае імя Небхепрура) — егіпецкі фараон эпохі Новага царства (XVIII дынастыя), правіў каля 1400 — каля 1392 да н.э.

Тутанхамон
Пахавальная маска Тутанхамона
Пахавальная маска Тутанхамона
Род дзейнасці Фараон
Дата нараджэння каля 1341 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1323 да н.э.
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Эхнатон
Маці Юная лэдзі[d]
Жонка Анхесенамон[d]
Commons-logo.svg Тутанхамон на Вікісховішчы

Зяць Аменхатэпа IV (Эхнатона) і, магчыма, яго сын ці малодшы брат. Уступіў на прастол у 12-гадовым узросце пад імем Тутанхатон, памёр, не дажыўшы да 20 год. Фактычна ўлада знаходзілася ў руках візіра Эе і іншых вяльмож. Пры Тутанхамоне адменены рэлігійныя рэформы Эхнатона, адноўлены культ бога Амона, сам фараон адмовіўся ад імя Тутанхатон і вярнуў рэзідэнцыю фараона з Эхетатона ў г. Фівы.

У 1922 выяўлена грабніца Тутанхамона — адзінае амаль не разрабаванае пахаванне фараона, дзе захаваліся цудоўныя помнікі мастацтва.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць