Амерыканскае чытво
«Амерыка́нскае чытво́» (англ.: American Fiction) — мастацкі фільм 2023 года рэжысёра Корда Джэферсана паводле рамана Персіваля Эверэта «Сціранне» 2001 года.
Амерыканскае чытво![]() | |
---|---|
англ.: American Fiction | |
![]() | |
Жанры | драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
На аснове | Erasure[d] |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 117 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 8 верасня 2023 і 3 лістапада 2023 |
IMDb | ID 23561236 |
Прэм’ера фільма адбылася 8 верасня 2023 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, дзе ён атрымаў Прыз глядацкіх сімпатый. Прэм’ера ў абмежаваным кінапракаце адбылася 15 снежня 2023 года, а ў шырокім - 22 снежня.
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі і сабраў 20,8 мільёна долараў[1]. Амерыканскі інстытут кінамастацтва прызнаў яго адным з 10 найлепшых фільмаў 2023 года[2]. «Амерыканскае чытво» атрымала мноства ўзнагарод, у тым ліку за найлепшы адаптаваны сцэнар на 77-й цырымоніі ўручэння прэміі Брытанскай кінаакадэміі[3].
Сюжэт
правіцьАфраамерыканскі пісьменнік, прафесар і выкладчык літаратуры Тэлоніус Элісан па мянушцы Монк вымушаны ўзяць адпачынак ва ўніверсітэце, бо не ўсе студэнты згодны з яго метадамі выкладання. Ён адпраўляецца наведаць сям’ю, з якой не размаўляў каля 10 гадоў. І абставіны складаюцца так, што мужчыну зараз давядзецца ўтрымліваць пажылую маці. Апошнюю (і не асоба папулярную) кнігу Монк выпусціў ужо даўно, таму, вырашыўшы як мага хутчэй і прасцей зарабіць, а таксама пажартаваць над павесткай, ён пад псеўданімам піша на эбаніксе раман, напоўнены разнастайнымі стэрэатыпамі аб чарнаскурым насельніцтве ЗША. Раптам выдаўцы праяўляюць да твора павышаную цікавасць.
Зноскі
правіць- ↑ American Fiction . Box Office Mojo. Праверана 23 лютага 2024.
- ↑ AFI Awards 2023 . Амерыканскі інстытут кінамастацтва. Праверана 18 лютага 2024.
- ↑ Tartaglione, Nancy. BAFTAs: ‘Oppenheimer’ Named Best Film, Leads Night With 7 Wins Including Christopher Nolan Best Director, Cillian Murphy Best Actor; ‘Poor Things’ Emma Stone Takes Best Actress – Complete Winners List . Deadline Hollywood (18 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2024. Праверана 25 лютага 2024.
Спасылкі
правіць- American Fiction на сайце «Internet Movie Database» (англ.)