Эбанікс
Афраамерыканская англійская (у англійскамоўным асяроддзі вядомая пад назвамі: Afroamerican English, Black English, Ebonics (англ.: ebony і англ.: phonics), AAVE — African American Vernacular English) — асаблівы разнавід англійскай мовы з прыкметамі дыялекта і сацыялекта. Гутарковая, а часам і літаратурная мова афраамерыканцаў.
Гісторыя
правіцьЛінгвісты дагэтуль не высветлілі, дзе менавіта пачалося фармаванне эбанікса. Два асноўныя пукты гледжання:
- Афраамерыканская мова — крэольская мова, зароджаная ў Заходняй Афрыцы яшчэ ў XVII стагоддзі сярод карэнных народаў, што належаць да макрасям’і нігера-кангалезскіх моваў (народы сем’яў ква, гур, мандынга, атлантычнай (заходнеатлантычнай) сям’і, часткова — сям’і моваў бенуэ-конга). Гэтая мова была сродкам зносін паміж абарыгенамі і ангельцамі.
- Афраамерыканская мова — вынік змешвання англійскай лексікі з афрыканскім вымаўленнем і, часткова, граматыкай, які з’явіўся на тэрыторыі сённяшніх ЗША з пачаткам інтэнсіўнага ўвозу рабоў.
Няпэўным застаецца статус афраамерыканскай англійскай: ад самастойнай мовы да дыялекта, гаворкі ў межах амерыканскай англійскай.
Спасылкі
правіць- Расійскі артыкул пра эбанікс(недаступная спасылка)
- Black English Vernacular (Ebonics) and Educability. A Cross-Cultural Perspective on Language, Cognition, and Schooling Архівавана 14 чэрвеня 2007.-
- http://www.hawaii.edu/satocenter/langnet/definitions/aave.html African American Vernacular English (Ebonics)