Амерыка (Круглянскі раён)
Амерыка — былая вёска ў Ляснянскім сельсавеце Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Знаходзілася за 10 км на ўсход ад Круглага.
Амерыка
|
Гісторыя
правіцьУ ХІХ стагоддзі тут пасяліліся эмігранты, якія выязджалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў пошуках лепшага жыцця, але вярнуліся на радзіму. У 1909 годзе — 3 двары, 19 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. З лютага да кастрычніка 1918 года акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20 жніўня 1924 года ў Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года ў Шклоўскім, з 12 лютага 1935 года ў Круглянскім раёнах, з 20 лютага 1938 года Магілёўскай вобласці, з 16 верасня 1959 года да 30 ліпеня 1966 года ў Бялыніцкім раёне. У 1924 годзе створана сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства. У 1926 годзе — 5 двароў, 29 жыхароў. У 1930-я гады арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1993 годзе ў складзе калгаса «Рассвет», 3 гаспадаркі, 4 жыхары. Да пачатку ХХІ стагоддзя вёска апусцела[1].
Паселішча афіцыйна ліквідавана ў 2004 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1996. — 586, [2] c. — ISBN 985-11-0054-4.