Амфарыск (грэч. αμφορισκος)  — старажытнагрэчаская керамічная пасудзіна, «маленькая амфара». У адрозненне ад звычайнай амфары, амфарыск, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваўся для захоўвання алеяў, араматычных і касметычных сродкаў. У Старажытным Рыме амфарыскі вырабляліся таксама са шкла.

Амфарыск з выявай юнака і жанчыны. Каля 425—400 гг. да н. э. Луўр

Зноскі