Амфіболы (ад стар.-грэч. Ἀμφίβολος — двухсэнсоўны, невыразны — з-за складанага пераменнага складу) — група пародаўтваральных мінералаў падкласа істужачных сілікатаў. Агульная формула: R7[Si4O11]2(OH)2, дзе R = Ca, Mg, Fe.

Глаўкафанавы сланец пад мікраскопам

Амфіболы маюць выцягнутае, да ігольчастага, радзей кароткаслупчастага аблічча крышталёў, маюць дасканалую прызматычную спайнасць. Для многіх амфіболаў характэрныя азбестападобныя агрэгаты. Могуць утвараць таксама шчыльныя масы (напрыклад, нефрыт).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.22

Спасылкі правіць