Амфіпрастыль
Амфіпрастыль (стар.-грэч.: ἀμφιπροστῦλος: ἀμφι- — прыстаўка са значэннем дваістасці, προ- — наперадзе, στῦλος — калона) — тып старажытнагрэчаскага храма ў антах, на абодвух фасадах якога (пярэднім і заднім) знаходзіцца па чатыры калоны ў адзін рад (ордар). Інакш завецца падвойным прастылем.


Амфіпрастыль — храм з двухбаковай арыентацыяй. Гэты тып храма ўжываўся нячаста. Найбольш знакаміты з такога тыпу храмаў — храм Нікі Аптэрас на Афінскім Акропалі. У Ансамблі Афінскага Акропаля двухбаковая арыентацыя храма Нікі гуляе важную ролю для арганізацыі агульнай кампазіцыі.
Паняцце ўвёў Вітрувій, які вызначыў тыпалогію старажытнагрэчаскіх храмаў.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Амфипростиль // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.