Прастыль
Прастыль (ад стар.-грэч.: πρό — наперадзе і στῦλος — калона) — тып антычнага храма.
Уяўляе сабой будынак з шэрагам калон на галоўным фасадзе. Тэрмін таксама выкарыстоўваецца для абазначэння порціка, які выступае з галоўнага фасада будынкаў.
Упершыню храмы гэтага тыпу будаваліся этрускамі і грэкамі, пазней рымляне перанялі яго для будаўніцтва сваіх храмаў. Узнік, верагодна, на ўсходніх астравах Грэцыі ў VIII стагоддзя да н.э., аднак ёсць нямала старажытных узораў на поўдні Італіі.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Простиль // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)