Анты (архітэктура)

Анты (мн.л. лац.: antae, магчыма ад ante — «перад, наперадзе») — у архітэктуры выступы падоўжных сцен будынка, якія атачаюць абодва бакі ўваходу і адначасова выконваючыя функцыю апоры для карніза. Найбольш часта сустракаюцца ў пранаасах старажытнагрэчаскіх храмаў, тып якіх адсюль і атрымаў найменне «храма ў антах». Пры наяўнасці калон паміж антамі, як, напрыклад, у фасадным порціку, пра калоны гавораць, што яны у антах.

Анты

У адрозненне ад калон ці слупоў, якія падтрымліваюць, анты ўбудоўваліся прама ў сцены храма. Сваім паходжаннем яны абавязаны вертыкальна пастаўленаму бярвенню ў ранніх, прымітыўнага тыпу, грэчаскіх палацах і храмах, — тыпу палаца ў Тырынфе ці Храма Геры ў Алімпіі. Выкарыстоўваліся ў якасці апорных канструкцый для падтрымання даху (бэлек даху) з тым, каб асноўная вага не прыпадала на сцены, збудаваныя з непаленай цэглы ці як цагляны мур на гліняным растворы. Пазней, паколькі матэрыялы для ўзвядзення сцен сталі досыць трывалымі для падтрымання апорнай структуры будынка, анты ператварыліся ў дэкаратыўны элемент.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.

СпасылкіПравіць