Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Сітнікі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа
Заснавана 1912
Тып школа
Краіна
Размяшчэнне
Сайт ananichy.by

Гісторыя

правіць

У 1912 годзе ў вёсцы Пудзецкая Слабада пачала працаваць Пудзецкая аднакласавая народная школа, якая месцілася ў звычайнай сялянскай хаце.

У 1918 годзе у вёсцы Сітнікі была адкрыта пачатковая школа I ступені.

У 1926 годзе у вёсцы Сітнікі была збудавана вялікая па тым часе драўляная школа на 10 класных пакояў.

У 1932 годзе школа стала сямігадовай, а перад самай Вялікай Айчыннай вайной тут былі 8 і 9 класы.

У 1944 годзе будынак школы быў спалены. Пасля вайны школа ў Сітніках працавала ў прыстасаваных памяшканнях і насіла назву Пудзецка-Слабадзкай васьмігадовай школы.

У 1969 годзе школа стала сярэдняй і пачала звацца Ананіцкай.

У 1989 годзе ў вёсцы Сітнікі быў пабудаваны двухпавярховы будынак школы на 260 месцаў са спартовай залай, сталовай, майстэрняй і кацельнай.

У 1997 годзе школе дадзены статус вучэльня-сад[1].

Дырэктары школы

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

правіць