Сітнікі (Пухавіцкі раён)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Сі́тнікі[1] (трансліт.: Sitniki) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. Месціцца за 13 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Аграгарадок
Сітнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 393 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222837
Аўтамабільны код
5
Сітнікі на карце Беларусі ±
Сітнікі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Сітнікі (Пухавіцкі раён)
Сітнікі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Сітнікі (Пухавіцкі раён)

Назва паходзіць ад расліны сітнік[3].

Гісторыя

правіць

Пасля 1861 года вёска ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года былі хлебазапасны магазін, 2 лаўкі і карчма.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). У 1918 годзе у вёсцы Сітнікі была адкрыта пачатковая школа I ступені[4].

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1939 года па 1954 год Сітнікі — цэнтр Пудзецкаслабодскі сельсавета.

У 1926 годзе у вёсцы Сітнікі была збудавана вялікая для таго часу драўляная школа на 10 класных пакояў. У 1932 годзе школа стала сямігадовай, а перад вайной тут былі 8 і 9 класы[4].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня партызаны савецкай 1-й Мінскай брыгады занялі вёску і ўтрымлівалі яе да прыходу 3 ліпеня часцей 3-й арміі 1-га Беларускага фронту[5]. У 1944 годзе быў спалены будынак школы, пасля вайны школа ў Сітніках працавала ў прыстасаваных памяшканнях і насіла назву Пудзецка-Слабадской васьмігадовай школы[4].

У 1969 годзе школа стала сярэдняй і пачала звацца Ананіцкай. У 1989 годзе ў вёсцы Сітнікі быў пабудаваны двухпавярховы будынак школы на 260 месцаў са спартыўнай залай, сталовай, майстэрняй і кацельнай[4].

Да 2013 года Сітнікі ўваходзілі ў склад Ананіцкага сельсавета[6], дзе ў 1973—2013 гадах былі яго цэнтрам[7].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары
  • 1917 год — 43 двары, 300 жыхароў (усе беларусы)[8]
  • 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў[9]
  • 2002 год — 417 жыхароў, 134 двары
  • 2009 год — 536 жыхароў
  • 2019 год — 393 жыхары[10]

Рэлігія

правіць

Ёсць праваслаўная царква, прыход Праабражэння Гасподняга[11].

Інфраструктура

правіць

Дзейнічае Ананіцкая сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі. У 1997 годзе школе дадзены статус школа-сад[12].

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 11 марта 2008 года № 65 "О преобразовании деревни Ситники Ананичского сельсовета в агрогородок".
  3. Яшкін І. Я. 1971.
  4. а б в г Памяць 2003, с. 559.
  5. Памяць 2003, с. 720.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  8. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 96.
  9. БелЭн 2002.
  10. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  11. История Пуховичского благочиния. sobornevsky.by. Праверана 8 лістапада 2024.
  12. История и традиции учреждения образования

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць