Іосіф Іосіфавіч Апаровіч

Іосіф Іосіфавіч Апаровіч (1909, в. Сітнікі, Пухавіцкі раён — 2002) — лейтэнант, беларускі пісьменнік.

Іосіф Іосіфавіч Апаровіч
Псеўданім Вішнеўскі
Дата нараджэння 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 2002
Званне лейтэнант
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся у Сітніках у 1909 годзе ў звычайнай сялянскай сям’і. Усяго было ў яго сем братоў і сясцёр. Бацька працаваў кавалём. Маці — па найму ў багатых людзей. Бацька памёр ад эпідэміі ў 1917 годзе. З пачаткам калектывізацыі сям’я пераехала ў вёску Падбярэжжа. З калгаса «Пяцігодка» быў прызвалі ў Чырвоную Армію.

Баявое хрышчэнне атрымаў на другі дзень пасля пачатку вайны. 23 чэрвеня 1943 года яго кулямётная рота ўступіла бой з пераўзыходзячымі сіламі пад Кобрынам. Пры абароне горада Петрыкава быў кантужаны і цяжка паранены.

Служыў у маршавай роце, вучыў салдат. У жніўні 1942 года група, якой камандаваў, перайшла лінію фронту ў раёне так званых Суражскіх варот.

Узнагароды правіць

За баявыя заслугі, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, мужнасць і гераізм быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны першай ступені, многімі медалямі.

Бібліяграфія правіць

Аўтар двух кніг: «На галоўнай магiстралi» і «I падняўся народ».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Апарович, И. На главной магистрали/И. Апарович.- Мн.: Беларусь, 1971.- 125 с.
  • Мурашов, А. Г. Партизанская береза/А. Г. Мурашов.- Мн.: Беларусь, 1988 .-175 с.
  • Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна.- Мінск: БЕЛТА, 2004.- С. 365—366.
  • Суслаў. А. Такое не забываецца/ А. Суслаў//Сцяг Кастрычніка.-1971.- 5 студзеня

Спасылкі правіць