Анастасія Уладзіміраўна Іванькова

(Пасля перасылкі з Анастасія Іванькова)

Анастасі́я Уладзі́міраўна Іванько́ва (нар. 22 лістапада 1991) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1].

Анастасія Іванькова
Анастасія Іванькова ў групе беларускіх гімнастак (другая справа)
Асабістая інфармацыя
Пол жаночы
Грамадзянства  Беларусь
Спецыялізацыя групавыя спаборніцтвы
Клуб БФСТ «Дынама»
Дата нараджэння 22 лістапада 1991(1991-11-22) (32 гады)
Месца нараджэння
Рост 170 см
Вага 53 кг
Ліцэнзія FIG 8848
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Каманднае першынство 54.800 (2010)
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе
Каманднае першынство 54.750 (2012)

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Іванокова атрымала бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Алесяй Бабушкінай, Зінаідай Лунінай, Глафірай Марціновіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане Іванькова атрымала срэбны медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Марынай Ганчаровай, Наталляй Лешчык, Аляксандрай Наркевіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.

Пасля сканчэння спартыўнай кар’еры ў 2012 годзе[2] жыве і працуе трэнерам у ЗША[3].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2008 г. № 502 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  2. Сергей Щурко. Художественная гимнастика. Большая жизнь: таких больше не будет (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (24 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2017.
  3. Сергей Щурко. Жизнь после спорта. Евгения Бурло: медаль не сделает тебя счастливой (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (10 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2017.

Спасылкі

правіць