Анастасія Мікалаеўна Лапато
Анастасія Мікалаеўна Лапато (нар. 6 чэрвеня 1996, Брэст, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.
Нарадзілася |
6 чэрвеня 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьПачала займацца валейболам у ЦАР «Вікторыя» горада Брэста. Першым трэнерам быў М. У. Мелянюк. З 2011 года на працягу трох сезонаў выступала за каманду «Прыбужжа» (Брэст), з якой у 2014 выйграла «золата» чэмпіянату Беларусі. У 2014—2018 гуляла ў Азербайджане за мясцовыя клубы азербайджанскай суперлігі. У 2018 пераехала ў Польшчу, дзе да канца года выступала за «Астровец Свентакшыскі», але ў студзені 2019 вярнулася ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінчанкамі».
У 2012—2013 гуляла за моладзевую і юніёрскую зборныя краіны ў адборачных турнірах чэмпіянатаў Еўропы. З 2019 выступае за нацыйную зборную Беларусі, у складзе якой у 2019 годзе стала бронзавым прызёрам Еўралігі.