Анастасія Раманаўна Лаўрынчук
Анастасія Раманаўна Лаўрынчук (нар. 27 красавіка 2000, Мінск, Беларусь) — беларуская мадэль, пераможца конкурсу «Віцэ Міс Беларусь-2018», удзельніца конкурсу прыгажосці «Міс свету» ў снежні 2019 года[1].
Анастасія Раманаўна Лаўрынчук | |
---|---|
Род дзейнасці | мадэль |
Дата нараджэння | 27 красавіка 2000 (22 гады) |
Месца нараджэння | Мінск, Беларусь |
Альма-матар | Інстытут бізнесу БДУ |
Партыя | беспартыйны |
Узнагароды і прэміі |
Віцэ Міс Беларусь 2018 |
БіяграфіяПравіць
Анастасія Лаўрынчук нарадзілася 27 красавіка 2000 года ў горадзе Мінску. Скончыла Інстытут бізнесу БДУ па спецыяльнасці Бізнес-адміністраванне па праграме бакалаўрыяту ў 2021 годзе.
Анастасія Лаўрынчук пачала сваю кар’еру ў якасці фотамадэлі, яна стала падпрацоўваць на здымках і паказах у 17 гадоў. Прыгажосць і гарманічныя параметры 86-60-90 адкрылі для Анастасіі шлях у мадэльны бізнэс.
Спачатку Анастасія Лаўрынчук стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Віцэ-Міс Беларусь-2018», фінал конкурсу адбыўся 4 мая 2018 года ў Мінску.
У снежні 2019 года адправілася ў Лондан, дзе ў шэрагу 111 удзельніц беларусцы ўдалося прабіцца ў дваццатку найпрыгажэйшых жанчын планеты, яе лепшым вынікам стала трапленне ў рэйтынг з 19 самых інтэлектуальных дзяўчат свету ў рамках намінацыі «Head to Head Challenge» і ў намінацыі «Міс Спорт», патрапіўшы ў трыццатку па выніках залікаў, яе прызналі лепшай на еўрапейскім кантыненце. Прадстаўляла краіну на конкурсе «Міс Свету». Анастасія ўвайшла ў лік прызёраў конкурсу і заняла месца сярод удзельніц конкурсу, атрымаўшы званне «Міс Свету Еўропы».
Зноскі