Адкрыць галоўнае меню

Анастасія Уладзіміраўна Іванькова

Анастасі́я Уладзі́міраўна Іванько́ва (нар. 22 лістапада 1991) — беларуская гімнастка (мастацкая гімнастыка). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1].

Gymnastics (rhythmic) pictogram.svg Анастасія Іванькова
Team Belarus - Rhythmic Gymnastics Group All-Around.jpg
Анастасія Іванькова ў групе беларускіх гімнастак (другая справа)
Асабістая інфармацыя
Пол: жаночы
Грамадзянства: Flag of Belarus.svg Беларусь
Спецыялізацыя: групавыя спаборніцтвы
Клуб: БФСТ «Дынама»
Дата нараджэння: 22 лістапада 1991(1991-11-22) (27 гадоў)
Месца нараджэння:
Рост: 170 см
Вага: 53 кг
Ліцэнзія FIG: 8848
Лепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Каманднае першынство: 54.800 (2010)
Лепшыя вынікі на Алімпіядзе
Каманднае першынство: 54.750 (2012)

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Іванокова атрымала бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Алесяй Бабушкінай, Зінаідай Лунінай, Глафірай Марціновіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2012 у Лондане Іванькова атрымала срэбны медаль у камандных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў складзе зборнай Беларусі разам з Марынай Ганчаровай, Наталлей Лешчык, Аляксандрай Наркевіч, Ксеніяй Санковіч і Алінай Туміловіч.

Пасля сканчэння спартыўнай кар’еры ў 2012 годзе[2] жыве і працуе трэнерам у ЗША[3].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2008 г. № 502 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  2. Сергей Щурко Художественная гимнастика. Большая жизнь: таких больше не будет (руск.) . Прессбол (24 лістапада 2012).
  3. Сергей Щурко Жизнь после спорта. Евгения Бурло: медаль не сделает тебя счастливой (руск.) . Прессбол (10 сакавіка 2016).

СпасылкіПравіць