Анатоль Аляксеевіч Белашэўскі

Анатоль Аляксеевіч Белашэўскі (нар. 13 красавіка 1947, в. Рудаўляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Анатоль Аляксеевіч Белашэўскі
Нараджэнне 13 красавіка 1947(1947-04-13) (76 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці, Мінскую вышэйшую школу міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў СССР (юрыст). Пасля службы ва Узброеных Сілах працаваў рабочым, старшым майстрам Гродзенскай абутковай фабрыкі «Нёман», старшым інспектарам аддзела ўнутраных спраў Гродзенскага гарвыканкама, начальнікам аддзялення ўнутраных спраў Кастрычніцкага райвыканкама горада Гродна, начальнікам аддзела ўнутраных спраў Гродзенскага райвыканкама, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама па выкананню пакаранняў, начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Старшыня Гродзенскага абласнога савета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», хакейнага клуба «Нёман».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны дваццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Ганаровы супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў»[2].

Зноскі