Анатоль Анатолевіч Котаў
Анатоль Анатолевіч Котаў (нар. 1980, Мінск) — беларускі дыпламат і грамадскі дзеяч.
Анатоль Анатолевіч Котаў | |
---|---|
Нараджэнне |
1980 |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. У 2002 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.
У 2002—2006 гадах — трэці, затым — другі сакратар галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах — трэці, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2010 года — галоўны саветнік, з 2014 года — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
З 2015 года — вядучы спецыяліст Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, генеральны сакратар НАК[1]. Намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[2].
Працаваў намеснікам загадчыка аддзелам фінансавання дзяржаўных органаў галоўнана фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 жніўня 2020 года звольніўся з пасады ў знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення масавых выступленняў супраць фальсіфікацыі выбараў[3]. З’ехаў за мяжу, дзе стаў часткай Беларускага фонду салідарнасці спартсменаў[4]. Адказны за знешнюю палітыку і гандаль у Народным антыкрызісным упраўленні[5].
Грамадская дзейнасць
правіць18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[6].
Зноскі
- ↑ noc.by
- ↑ zviazda.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ belarus-nau.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)