Анатоль Андрэевіч Дронь
Анатоль Андрэевіч Дронь (укр.: Дронь Анатолій Андрійович) (18 сакавіка 1945) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.
Анатоль Андрэевіч Дронь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Анатолій Андрійович Дронь | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Іванавіч Жаліба | ||||||
Пераемнік | Пётр Дзмітрыевіч Шапавал | ||||||
Нараджэнне |
18 сакавіка 1945 (79 гадоў) УССР, СССР |
||||||
Партыя | КПСС (1958—1991). | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 сакавіка 1945 года ў пасёлку Сяднёў на Чарнігаўшчыне. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972), Кіеўскую вышэйшую партыйную школу (1979). Кандыдат эканамічных навук.
Працаваў рабочым бетоншчыкам домабудаўнічага камбіната № 1 г. Кіеў. Служба ў Савецкай Арміі. Працаваў на цаліне ў Казахскай ССР. Намеснік старшыні выканкама Дарніцкага раённага Савета г. Кіева. Інструктар, загадчык сектара гарадскога гаспадаркі ў апараце ЦК Кампартыі Украіны. У 1986 удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. З 1987 па 1991 — намеснік міністра жыллёва -камунальнай гаспадаркі СССР. З 1990 па 1998 — Народны дэпутат Украіны 1-га і 2-га скліканняў. З 1991 па 1994 — старшыня Дзяржаўнага камітэта Украіны па жыццёва-камунальнай гаспадарцы. З 1994 па 1997 — старшыня падкамітэту Камітэта ВР Украіны па пытаннях базавых галін і сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Са студзеня 1998 па чэрвеня 2003 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Рэспубліцы Беларусь. З ліпеня 2003 па люты 2005 г. — намеснік міністра замежных спраў Украіны па сувязях з Вярхоўнай Рады Украіны.
Узнагароды
правіць- Ордэн "За заслугі" III ступені.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Українська дипломатична енциклопедія: У 2-х т./Редкол.:Л.В.Губерський (голова) та ін. - К.:Знання України, 2004 - Т.1 - 760с. /стаття В.М.Матвієнко - 420с.