Анатоль Віктаравіч Красуцкі
Анатоль Віктаравіч Красуцкі (нар. 24 кастрычніка 1947, Мінск) — беларускі палітык. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя хакея на траве».
Анатоль Віктаравіч Красуцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
24 кастрычніка 1947 (77 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-інструментальшчыкам вытворчага аб’яднання цацак «Мір». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў памочнікам пракурора Савецкага раёна горада Мінска, кансультантам аддзела памілавання, старшым рэферэнтам прыёмнай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, загадчыкам аддзела, начальнікам Упраўлення пісем і прыёму грамадзян Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), медалямі «Ветэран працы», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь [2] .
Зноскі
- ↑ КРАСУЦКИЙ АНАТОЛИЙ ВИКТОРОВИЧ Архівавана 23 мая 2021.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.