Анатоль Мікалаевіч Еўтушэнкаў

Анатоль Мікалаевіч Еўтушэнкаў (нар. 13 сакавіка 1953, Рыжыкава, Смаленская вобласць) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (1997), прафесар (2006) і загадчык кафедры малекулярнай біялогіі біялагічнага факультэта БДУ.

Анатоль Мікалаевіч Еўтушэнкаў
Дата нараджэння 13 сакавіка 1953(1953-03-13) (71 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера малекулярная біялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1997)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2006)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 сакавіка 1953 года ў в. Рыжыкова Смаленскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта са спецыялізацыяй па мікрабіялогіі і паступіў у аспірантуру БДУ

У 1978 годзе скончыў аспірантуру БДУ і пачаў навуковую дзейнасць у Праблемнай НДЛ эксперыментальнай біялогіі БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Ю. К. Фамічова. Навуковую працу сумяшчаў з выкладчыцкай на кафедры мікрабіялогіі. Працаваў на пасадах малодшага навуковага, старэйшага навуковага, вядучага навуковага супрацоўніка, а таксама на выкладчыцкіх пасадах, прайшоўшы шлях ад асістэнта да прафесара і загадчыка кафедры малекулярнай біялогіі, у арганізацыі якой прымаў самы актыўны ўдзел (кафедра адкрыта ў 2002 годзе). 

Кандыдат навук — з 1981 года (спецыяльнасць «Мікрабіялогія»), доктар біялагічных навук з 1997 года (спецыяльнасць «Мікрабіялогія і біятэхналогія»). У 2006 годзе прысвоена навуковае званне прафесара.

Навуковая дзейнасць правіць

А. М. Еўтушэнкаў з’яўляецца спецыялістам у галіне малекулярнай генетыкі фітапатагенных мікраарганізмаў і генетычнай інжынерыі біялагічных аб’ектаў. Асноўным аб’ектам даследавання Еўтушэнкава А. М. з’яўляліся фітапатагенныя бактэрыі родаў Erwinia[ru], Pectobacterium. Ён правёў генетычны аналіз механізмаў вірулентнасці бактэрый шляхам кланавання структурных генаў пектатліяз і даказаў адрозненне ізаферментнага складу пектатліяз у розных відаў фітапатагенных пектабактэрый. Упершыню выяўлены механізм відаспецыфічнасці сістэм сакрэцыі пазаклеткавай ферментаў, г.зн. пры увядзенні ў клеткі бактэрый P. carotovorum пектатліяз іншых фітапатагенных пектабактэрый ферменты не сакрэтаваць і наадварот.

А. М. Еўтушэнкаў выявіў гены, мутацыі у якіх узмацнялі сінтэз і сакрэцыю пектатліяз, што дазволіла сканструяваць прадуцэнты пекталітычных ферментаў, дэпанiраваныя ва Ўсесаюзную калекцыю прамысловых мікраарганізмаў і атрымаць аўтарскія пасведчанні на штамы-прадуцэнты. Штамы прадуцэнты пектатліяз выкарыстоўваліся для атрымання камерцыйных прэпаратаў пектатліяз — мацераза А і мацеруза С.

Вывучэнне механізмаў вірулентнасці Pectobacterium carotovorum дазволіла выявіць сістэму сакрэцыі III тыпу, ўцягнутасць ва ўзаемадзеянне бактэрый з расліннай клеткі. У выніку вывучэння генаў сістэмы сакрэцыі III тыпу выяўлены гены, якія могуць выкарыстоўвацца для стварэння трансгенных раслін, ўстойлівых да патагенаў. Адзін з генаў, hrpN, выкарыстаны для атрымання трансгенных раслін рапсу і бульбы. Атрыманыя расліны характарызаваліся высокай рэзістэнтнасцю да грыбных патагенаў. Метадалогія генетычнай інжынерыі выкарыстаная А. М. Еўтушэнкавым для атрымання прадуцэнтаў іншых прамысловых ферментаў. У сумесных праектах з Інстытут мікрабіялогіі АН Беларусі атрыманы бактэрыяльныя прадуцэнты ферментаў глюкозаізамеразы і фітазы. Прадуцэнты α-амілазы сканструяваны на аснове бактэрый B.subtilis кланаваных і мадыфікаваных шляхам сайт-спецыфічнага мутагенеза структурнага гена амілазы, дэтэрмінуецца сінтэз термастабільнага фермента з унікальнымі ўласцівасцямі. Актыўнасць прадуцэнтаў павышана шляхам інсерцыі ў храмасому множных копій гена амілаза.

Новым напрамкам даследаванняў кафедры пад кіраўніцтвам А. М. Еўтушэнкава з’яўляецца стварэнне трансгенных раслін з гаспадарча-каштоўнымі адзнакамі. На кафедры створаны унікальныя вектары для трансфармацыі раслін з генамі фітапатагенных бактэрый роду Pеctobacterium: aroA (мадыфікаваны ген 5-енолпірувілшыкімат-3-фасфатсінтазы з бактэрый, вызначае ўстойлівасць да гліфасату), hrpN (ген бактэрый, ўстойлівасць да грыбных патагенаў). У сумесных даследаваннях з Інстытутам генетыкі НАН Беларусі гэтыя генетычныя канструкцыі выкарыстаны для атрымання трансгенных раслін рапсу, лёну і бульбы, якія характарызуюцца каштоўнымі прыкметамі.

На аснове геномных даследаванняў распрацаваны малекулярныя метады дыягностыкі найважнейшых фітопатагенных бактэрый, што дазволіла выявіць у Беларусі найбольш небяспечны патаген пладовых дрэў Erwinia amylovora і сумесна з інстытутамі пладаводства і аховы раслін распрацаваць рэкамендацыі па дыягностыцы патагена, метадам барацьбы і паспяховай лакалізацыі інфекцыі. Вынікі навуковых даследаванняў адлюстраваны ў 235 публікацыях. Атрыманы 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, 2 патэнты Расійскай Федэрацыі і 1 патэнт Рэспублікі Беларусь.

А. М. Еўтушэнкаў у 1993—1995 гадах атрымаў Міжнародны навуковы грант для даследаванняў у Інстытуце біяхіміі і біяфізікі Польскай акадэміі навук у лабараторыі бактэрыяльнай генетыкі (кіраўнік — T. Klopotowski), у 1994—1995 гадах — двухгадовы даследчы грант фонду Сораса.

Еўтушэнкаў А. М. актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў. Ён падрыхтаваў 9 кандыдатаў біялагічных навук, у тым ліку 6 па спецыяльнасці «Малекулярная генетыка». 

З’яўляецца членам рэдкалегіі часопіса «Весцi НАН Беларусi. Сер. біял. навук». А. М. Еўтушэнкаў — член экспертных саветаў па дзяржаўных праграмах «Генетычная інжынерыя», «Новыя біятэхналогіі», «Фундаментальныя асновы біятэхналогіі».

Узнагароды правіць

Патэнты правіць

  1. А. с. 1172266 СССР, МКИ4 С12 N 9/88, 1/20, 15/00, C12 R 1/18. Штамм Erwinia chrysanthemi ENA49-11 — продуцент внеклеточной пектатлиазы. Опубл. −1985; Бюл. № 8.
  2. . А. с. 1171578 СССР, МКИ4 D 01 °C 1/04. Способ приготовления тресты из льняной соломы Опубл. 1985; Бюл. № 29.
  3. А. с. 1342025 СССР, МКИ4 C12 N 9/88, 1/20. Штамм бактерий Erwinia chrysanthemi ВКПМ В-2946 — продуцент внеклеточной; Опубл. −1987; Бюл. № 932.
  4. А. с. 1307845 СССР, МКИ4 С12 N 1/20. Способ культивирования бактерий рода Erwinia / Опубл. −1987; Бюл. № 461.
  5.  Пат. 2032740 Росийской Федерации, МКИ С 12 N 5/00, 5/00. Способ получения протопластов растений. Опубл. 10.04.95, Бюл. № 10.(недаступная спасылка)
  6. Пат. 2032741 Росийской Федерации, МКИ С 12 N 5/04, 5/00. Способ получения изолированных клеток. Опубл. 10.04.95, Бюл. № 10.
  7.  Пат.12214 РБ. Плазмида pET24bxylA, обеспечивающая синтез ксилозоизомеразы в клетках рекомбинантного штамма Escherichia coli БИМ В-427 Д, и рекомбинантный штамм штамма Escherichia coli БИМ В-427 Д- продуцент ксилозоизомеразы. Опубл. 2009 г.

Асноўныя працы правіць

  1. [1]V.E. Shevchik, A.N. Evtushenkov, H.V. Babitskaya and Y.K. Fomichev. Production of pectolytic enzymes from Erwinia grown on different carbon sources. World Journal of M~crobiology and Biolechnology, Vol 8, 1992, P.115-120.
  2. Kachan, A.V., Evtushenkov, A.N. Thermostable mutant variants of Bacillus sp. 406 α-amylase generated by site-directed mutagenesis // Central European Journal of Biology — 2013. — Vol. 8, № 4. — P. 346—356.
  3. Characterization of a new ViI-like Erwinia amylovora bacteriophage phiEa2809. FEMS Microbiol Lett. 2015 Apr;362(7). pii: fnv031. doi: 10.1093/femsle/fnv031. Epub 2015 Feb. (в соавт.).
  4. [2]Lagonenko A.L., Komardina V.S., Nikolaichik Y.A., Evtushenkov A.N. First Report of Erwinia amylovora Fire Blight in Belarus // J. Phytopathol. — 2008. — Vol. 156. № 10. P. 638—640.
  5. Aghabozorgy, S. Type III secretion system gene mutation effects on virulence of Erwinia atroseptica / S. Aghabozorgy, A. Evtushenkov // The Journal of Damghan University of Basic Sciences Iran — Vol.2 — № 1 — 2009 — P.59-64.
  6. [3]Галиновский Д. В., Евтушенков А. Н. Экспрессия генов биосинтеза β-каротина в различных штаммах грамотрицательных бактерий. // Доклады Национальной академии наук Беларуси, 2009, Том 53, № 4. С. 88-91.
  7. [4]Гузенко Е. В., Лемеш В. А., Сакович В. И., Орловская О. А., Николайчик Е. А., Присяжненко О. К., Евтушенков А. Н., Хотылева Л. В. Агробактериальная трансформация льна-долгунца генетической конструкцией с геном агоА, несущим устойчивость к гербициду глифосату. // Доклады НАН Беларуси. — 2010. — т.54, № 6. — с. 68-71.
  8. [5] Архівавана 2 чэрвеня 2018.Lagonenko, A.L., Kudzina, I.V., Evtushenkov, A.N., Krugleevskiy, M.A., Kastritskaya, M.S. and Kukharchyk, N.V. 2011. SUSCEPTIBILITY OF BELARUSIAN APPLE AND PEAR CULTIVARS TO FIRE BLIGHT. Acta Hort. (ISHS) 896:363-366. Архівавана 2 чэрвеня 2018.
  9. [6] Архівавана 2 чэрвеня 2018.Lagonenko, A.L., Kudzina, I.V. and Evtushenkov, A.N. 2011. GENETIC CHARACTERIZATION OF BELARUSIAN ERWINIA AMYLOVORA STRAINS. Acta Hort. (ISHS) 896:141-146. Архівавана 2 чэрвеня 2018.
  10. [7] Архівавана 27 верасня 2016.Lagonenko, A.L., Lagonenko, V.Y., Nikolaichik, Y.A. and Evtushenkov, A.N. 2011. DETECTION OF ERWINIA AMYLOVORA BY PCR WITH PRIMERS TO THE HRPN GENE. Acta Hort. (ISHS) 896:85-91. Архівавана 27 верасня 2016.
  11. Николайчик Е. А., Присяжненко О. К., Кулик Е. В., Валентович Л. Н., Чжан Янь (КНР), Селезнева Ю. В., Евтушенков А. Н. От бактериальных генов — к трансгенным растениям // Вестник БГУ. Сер. 2. — 2011. — № 3. — С.69-73.
  12. [8]Николайчик Е. А., Кулик Е. В., Бадалян О. А., Валентович Л. Н., Кузьмич С. В., Евтушенков А. Н. Роль рецепторподобной трансмембранной киназы растений семейства пасленовых во взаимодействии с фитопатогеном Pectobacterium carotovorum. // Доклады НАН Беларуси. — 2012. — т.56, № 1. — с. 106—112.
  13. [9]А. В. Качан, А. Н. Евтушенков. Варианты α-амилазы штамма Bacillus sp. 406 с повышенной температурной стабильностью. // Доклады НАН Беларуси. — 2012. — т.56, № 2. — с. 72-77.
  14. [10]О. В. Садовская, А. Л. Лагоненко, А. Н. Евтушенков. Характеристика нового т-подобного бактериофага Erwinia amylovora. // Доклады НАН Беларуси. — 2012. — т.56, № 3. — с. 83-87.
  15. [11]А. В. Качан, А. Н. Евтушенков. Клонирование гена термостабильной α-амилазы Bacillus sp. 1-15 // Весцi НАН Беларусi. Сер. бiял. навук. — 2012. — № 4. — С. 47-51.

Спасылкі правіць