Анатоль Фёдаравіч Кашкер
Анатоль Фёдаравіч Кашкер (15 снежня 1928, Прачыстае, Яраслаўская губерня, РСФСР — 20 сакавіка 1994) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1980).
Анатоль Фёдаравіч Кашкер | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1994 (65 гадоў) |
Месца пахавання | |
Дзеці | Андрэй Анатольевіч Кашкер[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1928 годзе ў с. Прачыстае Яраслаўскай губерні РСФСР. Бацька працаваў чыноўнікам на чыгунцы, меў грэцкія карані[1].
У 1942—1944 гадах працаваў токарам на Краснаглінскай чыгуначнай галіне ў Куйбышаве. У 1944—1947 гадах вучыўся ў сярэдняй школе № 64 г. Куйбышава. У 1947—1948 гадах — акцёр Тэатра юнага гледача (г. Куйбышаў). У 1948 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1952 годзе па спецыяльнасці «Артыст драмы»[2].
У 1950—1955 гадах і з 1957 года да апошніх дзён жыцця — акцёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У 1955—1957 гадах працаваў акцёрам у Тэатры юнага гледача ў Мінску, дзе вялікім поспехам стала роля Сяргея Бружака ў спектаклі «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага. З 1971 года выкладаў тэхніку маўлення ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце[2].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года.
Памёр у 1994 годзе. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Творчасць
правіцьХарактарны акцёр, майстар эпізоду. Творчасць вызначалася лаканізмам, дакладнасцю ў адборы мастацкіх сродкаў. Сярод роляў: Важаватаў («Беспасажніца» А. Астроўскага), Адам («Маскарад» М. Лермантава), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Драбязгін, Башкін («Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага), Санька («Два капітаны» В. Каверына), Іван Іванавіч («Лазня» У. Маякоўскага), Солнышкін і Даніла («Далёкая дарога» і «Домік на ўскраіне» А. Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Фрэдзі («Пігмаліён» Б. Шоу), Хойтпляйн («Арно, прынц, фон Волькенштайн» Р. Штраля) і інш.
Выбраная фільмаграфія
правіць- «Ля сіняй бухты» (1976).
- «Атланты і карыятыды» (1980).
- «Плач перапёлкі» (1990) — Хоня Сыркін.
- «Кешка і барада» (1993).
Сям’я
правіць- Сын — Аляксей Анатольевіч Кашкер.
- Сын — Андрэй Анатольевіч Кашкер (нар. 1958) — беларускі і ізраільскі акцёр тэатра[1].
Узнагароды
правіць- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»,
- медаль «Ветэран працы»,
- грамата Вярхоўнага Савета БССР,
- грамата Міністэрства культуры БССР,
- ганаровая грамата Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта работнікаў культуры,
- Заслужаны артыст БССР (1980).
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Г. Р. Герштэйн. Кашкер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).