Англа-дацкая вайна

Англа-дацкая вайна 1807—1814 гадоў — вайна Вялікабрытаніі супраць Даніі. З'яўлялася часткай напалеонаўскіх войн.

Англа-дацкая вайна
Асноўны канфлікт: Напалеонаўскія войны
Дата 16 жніўня 18071814
Месца Данія-Нарвегія, Паўночнае мора, Дацкія пралівы, Балтыйскае мора
Прычына Кантынентальная блакада
Вынік Перамога Вялікабрытаніі і Швецыі
Змены Нарвегія перайшла ад Даніі да Швецыі;
Гельгаланд перайшоў ад Даніі да Вялікабрытаніі;
Ліквідацыя Дацка-нарвежскай уніі;
Заснаванне Шведска-нарвежскай уніі.
Праціўнікі
 Вялікабрытанія
 Швецыя
1808 па 1810 і з 1812)
Данія Данія-Нарвегія
 Швецыя
1810 па 1812)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1807 годзе Данія прыняла рашэнне далучыцца да кантынентальнай блакады. Імкнучыся прадухіліць гэта, Вялікабрытанія вырашыла здзейсніць прэвентыўны ўдар і накіравала свой флот да дацкіх берагоў. 16 жніўня 1807 года каля Капенгагена быў высаджаны дэсант. Дзеяннямі брытанскага флота і дэсанта сталіца Даніі была блакіравана. Пасля бязлітаснага артылерыйскага абстрэлу, 7 верасня гарнізон Капенгагена склаў зброю. Брытанцы захапілі ўвесь дацкі ваенны флот, але ўрад Даніі адмовіўся капітуліраваць і звярнулася за дапамогай да Францыі.

У канцы кастрычніка 1807 года быў складзены франка-дацкі ваенны саюз, і Данія афіцыйна далучылася да кантынентальнай блакады.

Толькі 4 лістапада 1807 года Англія афіцыйна абвясціла вайну Даніі. 7 лістапада вайну Англіі таксама абвясціла Расія, прымушаная да гэтага кроку ўмовамі Тыльзіцкага міру.

Рэальных ваенных дзеянняў паміж праціўнікамі не вялося. У 1808 годзе на баку Вялікабрытаніі ў вайну ўступіла Швецыя, але асноўныя падзеі разгарнуліся на ўсходзе, дзе падчас руска-шведскай вайны 1808—1809 гадоў шведы былі разгромлены рускімі войскамі.

Развязка вайны наступіла толькі ў 1814 годзе, калі павалілася напалеонаўская імперыя і Данія пазбавілася магутнага заступніка.

Па ўмовах Кільскага міру Данія прызнала сваю паразу і саступіла Швецыі Нарвегію, а Вялікабрытаніі — востраў Гельгаланд, захоплены брытанцамі яшчэ ў 1807 годзе. У цэлым англа-дацкая вайна адмоўна адбілася на эканамічным і палітычным становішчы Даніі.