Ангорскі кот

(Пасля перасылкі з Ангорская кошка)

Ангорскі кот, або турэцкая ангора — парода хатніх напаўдаўгапоўсных катоў. Атрымана ў Турцыі, а назву атрымала дзякуючы гораду Ангоры (зараз гэта Анкара).

Ангорскі кот
Odd-eyed Turkish Angora cat - 20080830.jpg
Ангорскі кот
Паходжанне
Краіна Flag of Turkey.svg Турцыя
Год 1973
Класіфікацыя FIFe
Катэгорыя II - semi-longhair
Стандарт TUA
Класіфікацыя WCF
Катэгорыя 2 - Semi-Longhair
Стандарт TUA
Ангорскі кот на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Турэцкія ангоры — нашчадкі прыручанага дзікага афрыканскага ката (Felis silvestris lybica).

З Усходняй Анатоліі, якая была на тэрыторыі сучаснай Турцыі, прыручаныя караткашэрсныя каты былі прывезены ў Егіпет, дзе адбылося далейшае адамашненне. У гэтым рэгіёне адбылася мутацыя гена, які адказвае за даўжыню воўны, пасля чаго з’явіліся першыя даўгашэрсныя каты.

Даўгашэрсныя каты былі завезены ў Вялікабрытанію і Францыю з Візантыйскай Анкіры (сучасная Анкара), Сярэдняй Азіі, Персіі і Расіі ў канцы XVI стагоддзя. Ёсць звесткі, што яны з’явіліся ў Еўропе ўжо ў XIV стагоддзі ў перыяд Крыжовых паходаў. Турэцкая ангора была прызнана самастойнай пародай у Еўропе ў пачатку XVII-га стагоддзя.

У 1917 годзе ўрад Турцыі ў супрацоўніцтве з заапаркам Анкары распачаў праграму гадоўлі, каб захаваць нацыянальнае багацце — цалкам белую турэцкую ангору[1]. Гэтая праграма дзейнічае і сёння. У заапарку асабліва цэняцца цалкам белыя ангорскія каты з вачыма рознага колеру, у якіх адно вока блакітнае, а другое — жоўтае[2].

Турэцкія ангоры былі афіцыйна зарэгістраваныя ў 1973 годзе CFA. Аднак да 1978 года рэгістраваліся толькі цалкам белыя ангоры.

На сённяшні дзень ангорскі кот прызнаны міжнароднымі феліналагічнымі арганізацыямі, уключаючы Міжнародную федэрацыю катоў (FIFe).

Знешні выглядПравіць

Поўсць напаўдоўгая, вакол галавы — даўжэйшая проці поўсці на целе і ўтварае каўнер. На хвасце гэтаксама поўсць доўгая, сам хвост — доўгі і шырокі, павужаецца ад пачатка да канца. Поўсць часцей за ўсё белая (гэткіх прыгажунь разводзяць у Еўропе). Аднак у Амерыцы эксперыментуюць з рознымі колерамі поўсці. Галава кароткая, шырокая, дадолу звужаецца і з-за гэтага нагадвае трохкутнік. Падбародак моцны, мыска сярэдняй даўжыні, дастаткова вузкая, плаўна акрэсленая[2].

Профіль з вельмі лёгкім пераходам, міндалепадобнымі, злёгку коса пастаўленымі вачыма. Вялікія адкрытыя вушу, якія завостраныя, высокія і даволі блізка адзін да аднаго. Вытанчаная шыя.

Падоўжанае гнуткае цела. Высокія сухія канечнасці з невялікімі, амаль авальнымі лапкамі. Хвост доўгі, завастраецца, апушаны ў форме страусавага пяра. Могуць быць плямкі.

Для катоў чорнага колеру характэрна рудаватае адценне і шэры падшэрстак у вобласці жывата.

НораўПравіць

Ангорскія каты моцна любяць сваіх гаспадароў, часта лашчуцца да іх. Нораў у іх крыху флегматычны. Каты гэтай пароды інтэлектуальныя і вельмі дапытлівыя, звычайна вядуць актыўны лад жыцця. Яны заўсёды імкнуцца быць у цэнтры ўвагі, часта ўносяць свой «уклад» у гутарку людзей. Лёгка могуць навучыцца адкрываць дзверы або ўключаць святло[1].

Турэцкія ангоры звычайна не любяць заставацца надоўга ў адзіноце, затое з чалавекам могуць гуляць гадзінамі. Вельмі прыхілістыя, аддаюць перавагу аднаму гаспадару, любяць прыносіць яму прадметы.

Маюць своеасаблівую манеру мовы, часта змяняюць звыклае чалавеку мяўканне на вантробныя гукі, падобныя да варкатання.

ДоглядПравіць

Догляд за імі больш просты, чым для персідскага ката.

Сярэдняя працягласць жыцця ангорскіх катоў 12-15 гадоў, пры добрым дагляданні яны могуць дажыць да 20 гадоў.

Зноскі

СпасылкіПравіць