Міжнародная федэрацыя катоў

Міжнародная федэрацыя катоў (FIFe, фр.: Fédération Internationale Féline) — міжнародная арганізацыя гадоўлі і вывядзенні новых парод катоў. З’яўляецца адным з дзевяці членаў WCC — Сусветнага феліналагічнага кангрэса.

Міжнародная федэрацыя катоў
Тып арганізацыі парасонавая арганізацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1949
fifeweb.org

МэтыПравіць

Федэрацыя займаецца распрацоўкай і сцвярджэннем адзіных стандартаў для розных парод, а таксама правіламі правядзення выставак і конкурсаў катоў.

Прадстаўнікі нацыянальных саюзаў, якія ўваходзяць у FIFe, рэгулярна праводзяць сустрэчы, на якіх выпрацоўваюцца генеральныя лініі для старых і новых парод катоў. У той жа час кожны нацыянальны саюз мае права весці свой уласны рэгістр і выдаваць атэстаты, якія пацвярджаюць паходжанне катоў высакародных парод.

ГісторыяПравіць

Першы клуб па гадоўлі катоў з’явіўся ў 1887 годзе ў Вялікабрытаніі і зваўся Нацыянальны клуб катоў (англ.: National Cat Club). У 1922 годзе першы такі клуб з’явіўся ў Германіі.

Заснавальніцай FIFe з’яўляецца Маргерыта Равель, якая ў 1949 годзе ў Парыжы правяла сустрэчу трох клубаў: Каралеўскага таварыства катоў Фландрыі, Французскай федэрацыі катоў і Федэрацыі катоў Італіі[1]. На гэтай сустрэчы яны неафіцыйна аб’ядналіся ў FIFE. Федэрацыя была афіцыйна створана ў горадзе Гент (Бельгія) 10 снежня 1950 года. На адкрыцці ўдзельнікі атрымалі статуэтку ў форме кошкі з ружовага пясчаніку, якія стварыў скульптар Жан Мартэль[2].

У 1949 годзе да FIFE далучылася Федэрацыя катоў Швейцарыі, у 1950 — Клуб сяброў катоў Аўстрыі, у 1951 — 1-шы Нямецкі саюз аднаўлення парод катоў[3]. У 1972 годзе ў Федэрацыю ўступае першы нееўрапейскі Нацыянальны саюз, Бразільскі клуб катоў, пасля чаго Федэрацыя ператварылася з еўрапейскай у сусветную, назва змянілася з FIFE на FIFe[2].

УдзельнікіПравіць

У 2009 годзе ў федэрацыі налічваецца 42 нацыянальных феліналагічных саюза з 40 краін[4].

Зноскі

  1. «LA STORIA | ANFI». www.anfitalia.it(in Italian).
  2. 2,0 2,1 «Fédération Internationale Féline — Introduction to the FIFe». fifeweb.org. Retrieved 2017-12-28.
  3. Stephanie Frattini «Tessloffs Grosses Katzenbuch», Nürnberg-Toulouse 1997 ISBN 3-7886-0201-5
  4. FIFe Members List